Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЦЫГАРЭТА МОЖА СТАЦЬ АПОШНЯЙ

Неасцярожнае абыходжанне з агнём — адна з самых распаўсюджаных прычынаў пажараў. Як правіла, адбываюцца яны з-за курэння ў стане алкагольнага ап'янення. За апошнія пяць гадоў у Дзятлаўскім раёне з-за неасцярожнасці пры курэнні загінулі 25 чалавек.

Вобраз чалавека, які злоўжывае алкаголем, нязменна аднолькавы: неахайны выгляд, раўнадушны позірк, мэтажыцця зводзіцца да таго, дзе дастаць чарговую дозу спіртнога. У дадатак — поўная абыякавасць да ўласнай бяспекі, упэўненасць, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Аднак колькі такіх гора-курцоў ратавалі суседзі, якія своечасова паведамлялі аб надзвычайнай сітуацыі ў службу МНС або выцягвалі з агню.



IKОHA, ЯКАЯ АБАРАНЯЕ АД ПАЖАРАЎ

17 верасня Праваслаўная царква адзначала дзень іконы Божай Маці “Неапалімая Купіна" — абаронцы ад пажараў і маланак. Ратаўнікі шануюць яе асабліва, а некаторыя элементы іконы ёсць на геральдычным знаку МНС Беларусі. Ганаровае месца "Неапалімая Купіна", якую напісаў Яўген Коваль, займае ў Гродзенскім музеі пажарнай службы.

Ікона напісана ў выглядзе васьміканечнай зоркі, якая складаецца з вострых чатырохвугольнікаў з увагнутымі канцамі. Адзін з іх — чырвонага колеру. Ён нагадвае агонь, які ахапіў купіну (цярновы куст), што ўбачыў Маісей. Другі — зялёнага колеру, ён указвае на сапраўдны колер купіны, які яна захавала, нягледзячы на тое, што была ў агні. У сярэдзіне васьміканечнай зоркі — выява Прачыстай Дзевы з Предвечным Дзіцём. У руках Багародзіцы — лесвіца, прыхіленая верхнім канцом да яе пляча. Па вуглах чырвонага чатырохвугольніка — выявы чалавека, льва, цяльца і арла, якія сімвалізуюць чатырох евангелістаў.



У ДАПАМОГУ КІРАЎНІКАМ

Кожны кіраўнік павінен здзяйсняць неабходны комплекс мераў па папярэджанні пажараў на аб'ектах. Для таго, каб дапамагчы кіраўнікам у рэалізацыі мерапрыемстваў, якія скіраваны на ўмацаванне пажарнай бяспекі аб'ектаў, спецыялісты Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблемаў надзвычайных сітуацый МНС Рэспублікі Беларусь распрацавалі практычны даведнік на аснове ППБ Беларусі 01-2014 “Правілы пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь".

Даведнік прызваны дапамагчы кіраўнікам у стварэнні эфектыўнай сістэмы супрацьпажарнага рэжыму і арганізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'ектах. Аднак варта памятаць, што выданне не заменіць кансультацыю спецыяліста ў сферы пажарнай бяспекі, юрыста ці спецыяліста іншага профілю.



ПАЧАЎСЯ ДРУГІ ЭТАП АКЦЫІ “Ў ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - ДЗЕЦІ!”

Першы этап акцыі ў Дзятлаве праводзіўся ля гандлёвага павільёна "Школьны базар".

Работнікі МНС, актывісты арганізацый Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных і клуба юных ратаўнікоў-пажарных праводзілі гутаркі з пакупнікамі, раздавалі ім прафілактычныя памяткі і лістоўкі. Дарослыя і дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне па правілах пажарнай бяспекі.

Другі этап акцыі распачаўся з выступления работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на школьных лінейках. Першакласнікі атрымалі маляўнічыя кнігі “Формула бяспекі”. Таксама на пачатку верасня ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва праводзілася аперацыя “Эвакуацыя”. Асаблівая ўвага была нададзена ўстановам, дзе знаходзяцца дзеці, састарэлыя і грамадзяне з псіхафізічнымі асаблівасцямі.



Служба 101: Дайджэст №68

УЗБУДЖАНА КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА

Смалявіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце наўмыснага знішчэння маёмасці, якое прывяло да гібелі дзіцяці.

Трагедыя адбылася ў вёсцы Дуброва. Калі ратаўнікі прыехалі на месца выкліку, хата ўжо гарэла адкрытым полымем. На ложку ў пакоі было знойдзена цела загінуўшага хлопчыка, 2014 года нараджэння. Для выяўлення абставін узнікнення пажару былі назначаны пажарна-тэхнічная і хімічная экспертызы. Па іх выніках стане вядома дакладная прычына смерці дзіцяці.



ПАЛАСАТАЯ ПАГРОЗА

У летні перыяд у сельскай мясцовасці вялікая верагоднасць укусаў пчол. Трэба помніць, што пчала джаліць толькі пры неабходнасці самаабароны. Пчала абараняецца, калі яе прыдушылі або спрабуюць злавіць голымі рукамі. Небяспека павялічваецца ў месцах вялікага скаплення пчол на пасеках, дзе ні ў якім разе нельга рабіць рэзкіх рухаў.

Калі пчала ўджаліла, небходна хутка выдаліць джала, прыкласці холад на месца ўкуса. У выпадку з’яўлення алергічнай рэакцыі, моцнага ацёку неадкладна звярніцеся па медыцынскую дапамогу.



КАБ НЕ СТАЦЬ АХВЯРАЙ МАЛАНКІ

Моцныя навальніцы апошнім часам становяцца шараговай падзеяй для ўсіх нас. Аднак яшчэ часцей сталі здарацца пажары з-за ўдару маланкі.

Такі выпадак адбыўся 5 жніўня ў аграгарадку Вензавец. У той час, калі населены пункт залівала моцным ліўнем, у доме 55 па вуліцы Цэнтральнай гарэў дах. Пра пажар паведаміла суседка ў той час, як гаспадар дома, пенсіянер, знаходзіўся ўнутры памяшкання. Адчуўшы няладнае, у хуткім часе ён выйшаў на двор. Калі прыбылі ратаўнікі, агонь перакінуўся ўжо на паддашкавае памяшканне, аднак ліквідаваць яго ўдалося хутка. Як аказалася, загаранне пачалося з франтона жылога дома пасля таго, як маланка ўдарыла ў тэлевізійную антэну. Са слоў суседкі, якая першай заўважыла пажар, агонь хутка пачаў распаўсюджвацца па канструкцыях. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце, сцены, маёмасць у доме.



КАЛІ Ў ЛЕС – НЕЛЬГА

Па аператыўных дадзеных толькі за адны суткі з 5 па 6 жніўня ў рэспубліцы адбыліся 4 лясныя пажары на агульнай плошчы 0,44 гектара, 14 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 4,33 гектара, 27 узгаранняў травы і кустоўя на агульнай плошчы 48,37 гектара.

У сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй у лясах Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі заклікае грамадзян асцярожна абыходзіцца з агнём у лесе і нагадвае, што згодна з артыкулам 42 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі ляснога фонду, абавязаны:
- выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лесе;
- у выпадку ўзнікнення пажару – неадкладна апавяшчаць дзяржаўную лясную ахову (або паведамляць аб лясным пажары па нумары 101) і аказваць магчымае садзейнічанне пры яго тушэнні;
- не дапускаць паломкі, высякання дрэваў і кустоўя, пашкоджання лясных культур;
- не дапускаць забруджвання лясоў бытавым смеццем.



СЛОЎНІК БЯСПЕЧНАГА КУПАННЯ

Для таго, каб адпачынак ля вады прыносіў задавальненне, а не праблемы, варта помніць пра асноўныя правілы бяспекі. У гэтым, спадзяёмся, вам дапаможа наш слоўнік.

Адплываць ад берага на надзіманых матрацах і кругах не рэкамендуецца. Калі плаваеце кепска, трымайцеся бліжэй да берага, каб у любы момант дастаць да дна нагамі.

Вір не настолькі небяспечны для тых, хто ўмее з ім змагацца. Калі вы патрапілі ў вір, набярыце больш паветра ў лёгкія, пагрузіцеся ў ваду і, зрабіўшы рывок у бок цячэння, усплывайце на паверхню. Не намагайцеся плыць супраць цячэння.



ВЫНІКІ МАНІТОРЫНГУ НА ЖНІВЕ

З мэтай арганізацыі кантролю за супрацьпажарнымі мерапрыемствамі на тэрыторыі раёна работнікі дзяржаўнага пажарнага нагляду і афіцэрскі састаў Дзятлаўскага РАНС разам з карэспандэнтамі газеты “Перамога” праводзілі маніторынгі аб’ектаў народнай гаспадаркі. Асаблівая ўвага скіравана на аказанне дапамогі ў забеспячэнні пажарнай бяспекі аб’ектаў, звязаных з уборкай, захоўваннем і перапрацоўкай ураджаю; торфапрадпрыемстваў, базаў адпачынку, дзіцячых аздараўленчых летнікаў і іншых аб’ектаў і населеных пунктаў, размешчаных у лясной зоне, паблізу торфамасіваў.

Работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду 6 жніўня былі праведзены маніторынгі 86 аб’ектаў, звязаных з уборкай, перапрацоўкай і захоўваннем ураджаю. Абследаваны 79 камбайнаў і 53 адзінкі сельскагаспадарчага транспарту.