Бяленка А.



Рабіць дабро ніколі не позна

У рамках акцыі "Моладзь за бяспеку" юныя ратаўнікі гімназіі №1 і сярэдняй школы №3 горада Дзятлава наведалі састарэлых грамадзян і шматдзетныя сем'і.

Не ўсе сталыя людзі могуць праверыць стан коміна на гарышчы, замяніць элемент сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку, працаваць каля дома, у агародзе. Вось і прыйшлі на дапамогу пенсіянерам юныя памочнікі. Вучні пасля ўрокаў разам з супрацоўнікам РАНС адправіліся ў вёскі Хадзяўляны і Савічы. За некалькі гадзін яны змаглі дапамагчы і плот з калодзежам пафарбаваць, і агарод прапалоць, і парадак на ўчастку навесці.



Вясковы сход у Міроўшчыне: цікава і павучальна

21 ліпеня ў вёсцы Міроўшчына на пляцоўцы каля мясцовага дзіцячага сада прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў
суб'ектаў прафілактыкі раёна.



СУМЕСНЫ РЭЙД

У сувязі з ростам пажараў на тэрыторыі Дварэцкага, Казлоўшчынскага, Наваельнянскага, Жукоўшчынскага, Дзятлаўскага сельскіх саветаў была арганізавана дэкада па папярэджанні колькасці пажараў і гібелі людзей на іх. Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Асноўнай мэтай дэкады было на пачатку ацяпляльнага перыяду надаць асаблівую ўвагу адзінокім грамадзянам тым, хто жыве адзінока.
У час рэйду ратаўнікі і карэспандэнтка газеты "Перамога" наведалі вёску Курпяшы Дзятлаўскага сельскага Савета. Асноўныя парушэнні, выяўленыя ў час рэйду, — дэмантаваныя пажарныя апавяшчальнікі або няспраўныя элементы сілкавання ў іх. Таксама адным з тыповых парушэнняў стала няправільная эксплуатацыя пячнога ацяплення: некаторыя гасладары домаўладанняў не ведалі, што парушаюць правілы, а іншыя аказаліся падманутыя гора-спецыялістамі.



Пажарны - гэта назаўжды

Ветэраны пажарнай службы не падобныя да іншых: нават па выхадзе на заслужаны адпачынак яны "гараць" сваей справай, часта наведваюць свой пост, дзе прайшло не адно бяссоннае дзяжурства. Яны заўжды памятаюць і шануюць сапраўдных сяброў-саслужыўцаў, з якімі поруч выконвалі складаныя задачы дзеля ўратавання людзей, іх жыппя і маёмасці.

Іван Губко, жыхар Дварца, заслужаны работнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прызнаецца, што сустрэча з былымі калегамі для яго заўжды прыемная — і дапамагчы, калі трэба, і прафесійнае свята разам сустрэць. Аглядваючыся на дзясяткі гадоў назад, Іван Леанідавіч прыгадвае, як прыйшоў у пажарную службу. Пасля школы ён закончыў Жыровіцкі тэхнікум, затым служыў у войску, пазней атрымаў спецыяльнасць інжынера-рамонтніка ў Беларускім аграрна-тэхнічным інстытуце.



СПРАВА САПРАЎДНЫХ МУЖЧЫН

Дзень пажарнай службы - добрая нагода пагутарыць з прадстаўнікамі гэтай мужнай прафесіі аб іх справе, яе пазітыўных момантах і складанасцях. Пра тое, як служаць сучасныя пажарныя, карэспандэнтка газеты "Перамога" даведалася ў камандзіра аддзялення пажарна-выратавальнага паста №14 "Наваельня" Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Трафімчыка.

— Аляксандр Міхайлавіч, як даўно вы служыце пажарным ? 3 чаго ўсё пачыналася ?
— У пажарнай службе я з 1994 года. Усе перадумовы для таго, каб я абраў прафесію ратаўніка, склаліся яшчэ ў час тэрміновай службы ў войску, якую я праходзіў у пасёлку Пагранічнае Бераставіцкага раёна. У часці быў пазаштатны пажарны аўтамабіль, на якім мы выязджалі ў дапамогу ратаўнікам тушыць пажары ў навакольных вёсках, у лясах. Пасля службы папрацаваў крыху па спецыяльнасці прадаўцом у магазіне ў Наваельні.



ЛЕПШЫЯ ЗНАЎЦЫ БЯСПЕКІ

Адбыўся раённы этап конкурсу "Школа бяспекі-2016", які праходзіў на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Конкурс меу на мэце папулярызаваць прафесію ратаўніка-пажарнага, дзейнасць Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных і клубаў юных ратаўнікоў-пажарных.

У конкурсе ўзялі ўдзел каманды дзевяці навучальных установаў раёна — гімназіі №1 горада Дзятлава, сярэдняй школы №1 і сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай сярэдняй школы, Вензавецкага, Хвінявіцкага, Круцілавіцкага, Таркачоўскага дзіцячых садоў-сярэдніх школ.



У САЧЫЎЛЯНАХ ЗГАРЭЎ ХЛЕЎ, ПАШКОДЖАНЫ ДОМ

Пра тое, што гарыць хлеў у вёсцы Сачыўляны па вуліцы Цэнтральнай, паведаміла суседка. Жанчына першай заўважыла, што з-пад даху суседняга хлява ідзе дым.

Адчыніўшы дзверы ў памяшканне, яна ўбачыла, што гарыць сена ўнутры гаспадарчай пабудовы. Спачатку суседзі спрабавалі самастойна патушыць узгаранне, аднак зразумеўшы, што з агнём справіцца ўжо немагчыма, выклікалі ратаўнікоў. Да іх прыезду аднавяскоўцы вывелі з хаты, якая размешчана побач з хлявом, састарэлую жанчыну. Яна жыла разам з дачкой і зяцем. Гаспадар хаты памёр. Пазней з дому вынеслі і газавы балон.



У ЛІКУ ПЕРАМОЖЦАЎ - ДЗЯТЛАЎЧАНЕ

Падведзены вынікі абласнога этапу творчага конкурсу “Ратаўнікі вачыма дзяцей".

Выстава дзіцячых работ праходзіла амаль на працягу двух тыдняў у Гродзенскім абласным доме творчасці і моладзі. На суд гледачоў былі прадстаўлены амаль 400 дэкаратыўных работ, з якіх журы выбрала 25 лепшых і арыгінальных. У ліку іх работы прадстаўнікоў Дзятлаўскага раёна.



ПАСЛУХАЛІ ІНСТРУКТАЖ I ПААБЯЦАЛІ ВЫПРАВІЦЬ ПАМЫЛКІ

У рамках акцыі "За бяспеку разам" адбыўся сумесны рэйд Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і рэдакцыі газеты "Перамога". Таксама ўдзел у рэйдзе прыняла старшы інспектар аддзела па арганізацыі навучання насельніцтва і работнікаў цэнтра прапаганды і навучання пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС А. С. Кавалёва.

Акцэнт ставіўся на праверку супрацьпажарнага стану жылля сацыяльна-ненадзейных сем'яў, людзей, якія злоўжываюць алкаголем, адзінокапражываючых пажылых грамадзян у вёсках Дзятлаўскага і Вензавецкага сельскіх Саветаў.

У доме састарэлай жыхаркі Савічаў паддашак быў закладзены сенам, што з'яўляецца парушэннем супрацьпажарнай бяспекі. Гэта і было патлумачана жанчыне. Крытыку яна ўспрыняла "да ўвагі", паабяцала ачысціць паддашак ад сена і пабяліць дымаход. На гэта жанчыне адведзены некалькі дзён.



БЯСПЕКА - СУМЕСНЫМІ НАМАГАННЯМІ

3 1 кастрычніка стартавала рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх "За бяспеку разам".
Яна будзе доўжыцца месяц. Арганізатарамі акцыі выступілі сем міністэрстваў — МНС, МУС, ЖКГ, міністэрствы адукацыі, інфармацыі, энергетыкі, працы і сацыяльнай абароны.

Мэта мерапрыемства — знізіць колькасць пажараў, якія адбываюцца ў жылым фондзе, павысіць інфармаванасць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслугаў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап'янення.