Буяк Т.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РЫХТУЕМСЯ ДА 70-ГОДДЗЯ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе распрацаваны план падрыхтоўкі да дастойнай сустрэчы 70-годдзя Вялікай Перамогі. Згодна з ім, на працягу навучальнага года педагогі і школьнікі арганізоўваюць акцыі па доглядзе помнікаў, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, вязнямі фашысцкіх канцлагераў і шматлікія тэматычныя конкурсы. Гэта "Збяром Беларусь у сваім сэрцы”, "Я родным краем ганаруся”, "Усё ўзгадваецца, нічога не забылася”.

Але асаблівай увагі заслугоўвае ўдзел навучэнцаў у рэспубліканскім конкурсе па распрацоўцы камп'ютарных гульняў “Патрыёт.Ьу". На раённым этапе гэтага конкурсу пераможцам стаў вучань 7 “Б” класа Казлоўшчынскай СШ Ягор Юрчык. Разам з кіраўніком праекта — настаўніцай інфарматыкі Алай Іванаўнай Пякарскай — яны распрацавалі інтэрактыўную камп’ютарную гульню "Вызваленне Беларусі". Гульня складаецца з 10 этапаў, на кожным з якіх неабходна выканаць тэматычнае заданне, звязанае з гісторыяй вызвалення нашай Радзімы.



Самыя спартыўныя - настаўніцы

Пасялковы жансавет і прафкам Казлоўшчынскай школы прапанавалі жанчынам з арганізацый гарпасёлка сустрэцца ў спартыўнай зале школы, каб пазмагацца за лідарства, памерацца сіламі, спрытам, кемлівасцю, займець добры настрой і бадзёрасць.



"Агенчык для жанчын"

Пярвічная жаночая арганізацыя Казлоўшчынскага пассавета, а таксама адміністрацыя і прафкам Казлоўшчынскай школы падрыхтавалі сумеснымі сіламі і правялі цудоўнае свята - "агеньчык" пад назваю "Ты - жанчына, і ў гатым твая праўда".

Вядучыя свята - сацыяльны педагог школы А. У. Ляошка і педагог-псіхолаг К. I. Бортка звярталіся да жанчын з рознымі пытаннямі: ці легка сумяшчаць працу і клопаты пра сям'ю, якія рысы мае сучасная жанчына.

Сваім жыццёвым вопытам дзяліліся настаўнікі-ветэраны Р. Б. Крупіца, Н. I. Лазоўская, Л. Я. Варабей, С. I. Мазоль, Я. I. Грамацкая, сакрэтамі прывабнасці - шматдзетныя матулі Н. М. Кучынская, М. М. Адамчык, А. А. Раманькова, С. М. Заталокіна, Л. М. Янушкевіч. Цікавымі былі выступленні жанчын-кіраўнікоў: Л. Л. Вайтовіч, 3. К. Калодзіч, Н. М. Цынс, Г. М. Марцінчык.