Буча Т.



"Жыві і квітней, мая родная вёска!"

Адбылося свята вёсак Ліжэйкі і Паўсаты. Яно сабрала ўсіх жыхароў пасепішчаў.

На пачатку мерапрыемства старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых павіншавала ўсіх прысутных са святам і пажадала прыемнага адпачынку. Стараста вёскі Ніна Мікалаеўна Дзянішчык, а таксама Людміла Пятроўна Кардаш сустракалі гасцей духмяным караваем. Кожны жыхар вёсак Ліжэйкі і Паўсаты пастараўся ўнесці свой уклад у гэтае свята. Прыгожа аформілі пляцоўку, на якой разгортвалася дзея.

Доўгажыхары Алена Іванаўна Чарняўская, якой 91 год, і Дзмітрый Цімафеевіч Кардаш, якому 88 гадоў, былі адзначаны каштоўнымі падарункамі. На свяце не пакінулі без увагі тых, хто ў гэтым годзе адзначае свой юбілей.