Бортка М.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МОЛАДЗЬ, ЯКАЯ ЧЫТАЕ, — НАДЗЕЯ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

Прывіць цікавасць да чытання падлеткам і моладзі — прыярытэтная задача бібліятэк заўжды і непасрэдна сёлета — у Год моладзі. Паколькі ад таго, што чытае сучасная моладзь і ці любіць яна чытаць увогуле — у многім залежыць, наколькі адукаванымі будуць наступныя пакаленні беларусаў.



ПАМЯЦЬ ПЕРАМОГІ

Сярод мерапрыемстваў, якія праводзяць бібліятэкі Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, шэраг прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы аддзелам бібліятэчнага маркетынгу распрацавана двухгадовая мэтавая праграма "Памяць Перамогі". Актывізацыі работы бібліятэк па патрыятычным выхаванні дзяцей, падлеткаў і моладзі садзейнічае таксама раённы агляд-конкурс на лепшае масавае мерапрыемства па папулярызацыі ваенна-патрыятычнай кнігі "Подзвіг жывы, непаўторны і вечны".

У маі пытанні патрыятычнага выхавання абмяркоўваліся на семінары "Сучасныя падыходы да патрыятычнага выхавання чытачоў у публічных бібліятэках", удзел у якім прынялі бібліятэчныя работнікі раёна, а таксама навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага краязнаўчага музея Наталля Беняс. Яна прапанавала здзейсніць віртуальнае падарожжа па залах Дзятлаўскага музея "Помнім боль і страты твае, Беларусь".



ДЗЕНЬ ПРАВАСЛАЎНАЙ КНІГІ

У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі. Удзел у мерапрыемстве прынялі бібліятэкары раёна, работнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, чытачы раённай бібліятэкі.

Праграму Дня праваслаўнай кнігі склалі літаратурна-музычная кампазіцыя "Духоўныя кнігі -- кнігі аб галоўным", выстава духоўнай літаратуры "Дапамажы сваёй душы", выстава-кірмаш "Свет Праваслаўя". Кожнаму прысутнаму былі падораны закладкі з рэкламай кніг праваслаўнай тэматыкі.



ЧЫТАЙЦЕ, ПАЗНАВАЙЦЕ, ЛЮБІЦЕ КНІГУ!

"Kнігі ўпрыгожваюць сцены, яны ж упрыгожваюць душы", — так прызнаваўся у любові да кніг Франчэска Петрарка, італьянскі паэт i навуковец XVI стагоддзя.

Kнігі акружаюць чалавека з самага ранняга дзяцінства. Спачатку гэта кніжкі-карцінкі, потым вясёлыя вершы, апавяданні, гісторыі, якія мама, гэта i бабуля перад сном чытаюць дзецям. А часам гэта займальнае вандраванне ў чароўны свет казкі з дапамогай радыё, камп'ютара, тэлебачання. Але заусёды за гэтым стаіць разумная, добрая, светлая кніга, успаміны пра якую чалавек пранясе праз усё свае жыццё.

Кніга — унікальная з'ява культуры: яна дапамагла захаваць веды, якія назапашвала чалавецтва на працягу тысячагоддзяў. Да таго, як яна набыла сучасны выгляд, прайшло не адно стагоддзе. Каб замацаваць вопыт пакаленняў, зрабіць чалавечую думку неўміручай, людзі вынайшлі пісьменнасць, а затым — кнiry.



Канцэрт для вяскоўцаў

Некалі веска Жыбарты была шматнаселенай і перспектыўнай. Тут размяшчаўся клуб, бібліятэка, магазін, школа. У 1991 годзе веска налічвала 176 чалавек. Цяпер жа ў Жыбартах толькі 20 жыхароў. Усе яны — пенсіянеры.

Нядаўна перад імі з канцэртнай праграмай выступілі артысты Хвінявіцкага сельскага дома культуры А. Муха, В. Губко, А. Сіўко, Г. Ёдчык. Асабліва вяскоўцам спадабаўся нумар у выкананні юнай артысткі Карыны Грынцэвіч.



Абласная спартакіяда

30-31 мая 2011 года адбылася абласная спартакіяда работнікаў культуры, інфармацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

У абласной галіновай спартакіядзе работнікаў культуры выйшлі на старт 35 каманд: у першай трупе - 7 камандаў установаў культуры і спорту, у другой трупе — 28 камандаў установаў культуры і інфармацыі.

Дзятлаўская раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў культуры была адной з самых актыўных удзельнікаў спартакіяды. У камандным заліку яна заняла шостае месца.

Праграму двухдзённых спаборніцтваў, якія праходзілі на турысцкай базе "Нёман", склалі турніры па валейболу, настольнаму тэнісу, шашках, лёгкай атлетыцы, дартцу, гіравым спорце.