Берднікава В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ФЕСТЫВАЛЬ У ГОРАДЗЕ НАД НЁМАНАМ

За Гродна замацавана званне культурнай сталіцы Беларусі. З 1996 года ў горадзе праводзіцца фестываль нацыянальных культур, які аб'ядноўвае людзей розных нацыянальнасцяў і культураў, становіцца маштабным святам. Гродзенцы вельмі любяць яго, рыхтуюцца да мерапрыемства і сардэчна прымаюць гасцей.

Фестываль нацыянальных культур праходзіць раз у два гады. Сёлета свята адбылося 6-8 чэрвеня. Традыцыйна ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі раённых арганізацый Беларускага таварыства інвалідаў. На канцэртнай пляцоўцы ў парку імя Жылібера яны прадэманстравалі свае таленты, падрыхтавалі выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Канцэртную праграму адкрыў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Васіль Лукашэвіч, павіншаваў усіх з адкрыццём мерапрыемства прадстаўнік офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.



ПАТРЭБНЫ ПАДТРЫМКА І РАЗУМЕННЕ

3 снежня -- Дзень інвалідаў

5 сакавіка 1993 года камісія ААН па правах чалавека аб'явіла 3 снежня Днём інвалідаў. Гэты дзень павінен прайсці пад знакам міласэрнасці да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дабрыні і спагады да іх.

Не трэба шкадаваць інвалідаў, нават калі гэта ідзе ад чыстага сэрца. Шкадаванне зневажае. А вось падтрымка, разуменне даюць ім сілы жыць, крочыць наперад, ствараць.



АТРЫМАЛІ ДЫПЛОМЫ І ПАДАРУНКІ

Завяршыўся Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў “Віцебск-2013”. Ён у сярэдзіне ліпеня праходзіў у час фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Мерапрыемства доўжылася два дні. У гэтым годзе ў Віцебск на Міжнародны фестываль прыехалі 148 удзельнікаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама госці–інваліды з іншых краін.

У Доме культуры чыгуначнікаў прайшла конкурсная праграма, якая ўключала ў сябе выступленні артыстаў, танцораў, інструменталістаў. Таксама была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці.



МЕСЦА СУСТРЭЧЫ - МІНСК

Беларускаму таварыству інвалідаў - 25 гадоў

На працягу чэрвеня ў Беларусі вялася падрыхтоўка да ўрачыстасцяў, прымеркаваных да 25-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў. У кожнай вобласці нашай краіны адбываліся культурна-масавыя мерапрыемствы з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Усё гэта праходзіла ў атмасферы душэўнага цяпла, дарыла радасныя сустрэчы і новыя знаёмствы.

Урачыстыя мерапрыемствы да 25-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў прайшлі на пачатку ліпеня ў Мінску.

4 ліпеня пачала работу Міжнародная канферэнцыя, на якой абмяркоўвалася Канцвенцыя ААН аб правах інвалідаў. Галоўнае пытанне, якое разглядалася ў час мерапрыемства, -- далучэнне Беларусі да гэтай Канвенцыі ААН.



ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ І ДАПАМАГАЮЦЬ

Беларускаму таварыству інвалідаў -- 25 гадоў

У ліпені спаўняецца 25 гадоў Беларускаму таварыству інвалідаў. Дзятлаўская раённая арганізацыя інвалідаў плануе правесці шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.

Паколькі мы з'яўляемся грамадскай арганізацыяй, уласных сродкаў у нас няма. Дзякуючы выканаўчай уладзе, непасрэдна старшыні райвыканкама Івану Іосіфавічу Крахмальчыку, мы існуем.



Нясвіж. Дакрануцца да мінулага

Культурный скарбы роднай зямлі — гэта вельмі цікава, асабліва для людзей, якім рэдка даводзіцца падарожнічаць і пакідаць свой горад. Кожная вандроўка для іх — асаблівы падарунак, які застаецца ў памяці на ўсё жыццё.

Сёлета 26 ліпеня Дзятлаўскім раённым таварыствам інвалідаў была арганізавана экскурсія ў гістарычны комплекс "Нясвіжскі палац". 45 інвалідаў па агульных захворваннях і інвалідаў па зроку з Дзятлава, Казлоўшчыны, Наваельні пабылі ў старажытным горадзе і радзівілаўскім замку, сэрцам дакрануліся да беларускай гісторыі.



Турнір па шашках

Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў" сумесна з аддзяленнем для маладых інвалідаў "Праменьчык" цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры арганізацыйнай падтрымцы раённай федэрацыі шахмат і шашак правялі турнір па шашках.

Камандную перамогу атрымалі шашысты таварыства інвалідаў. Першае асабістае месца заняў Уладзімір Нічыпар, прызёрамі сталі Яніна Пуйта і Мікалай Герасімовіч.



"На крылах творчасці"

Пад такім дэвізам у Днепрапятроўску праходзіў трэці Усеўкраінскі фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, удзел у якім прынялі і грамадскія арганізацыі інвалідаў Рэспублікі Беларусь. На фестываль былі запрошаны і прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай арганізацыі інвалідаў.

Фестываль праходзіў у два туры. Першы — праслухоўванне ўсіх удзельнікаў, якія падалі заяўкі, другі — гала-канцэрт і выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Удзельнікі мерапрыемства адчувалі хваляванне. Аднак усе цяжкасці былі пераадолены, усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы лаўрэатаў фестывалю.



Экскурсія ў Мір

Нядаўна мы наведалі гарадскі пасёлак Мір, размешчаны ў ім замкавы комплекс. У час экскурсіі шмат даведаліся аб яго гісторыі і сучаснасці.

На зваротным шляху мы наведалі царкву ў пасёлку Мір, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр у вёсцы Гнесевічы Навагрудскага раёна.

У час вандроўкі мы мелі магчымасць палюбавацца прыгажосцю нашай прыроды, нашай краіны, пагутарыць між сабой.



Пабылі на "Славянскім базары"

Дваццатае лета запар гучалі пазыўныя Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску.

Наша раённае таварыства інвалідаў таксама мела магчымасць наведаць і прыняць удзел у гэтым свяце. На "Славянскім базары" прысутнічалі і паказалі свае майстэрства прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама адораныя людзі-інваліды з Расіі, Украіны. Нас вельмі цёпла прымалі.

На фестывалі панавала атмасфера ўзаемаразумення і душэўнасці. Мы наведалі "Горад майстроў". Папрысутнічалі на канцэрце маладых выканаўцаў у амфітэатры. Сустрэліся і паразмаўлялі з кампазітарам Ігарам Лучанком, які падарыў аўтограф нашаму таварыству інвалідаў.

Людзям з абмежаванымі магчымасцямі таксама была прад'астаўлена сцэна, і яны маглі прыняць удзел у вакальных і мастацкіх конкурсах.