Барысавец Т.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СВЕТ ВЕДАЎ КНІГА АДКРЫВАЕ

Як заўсёды, у дні вясновых канікулаў у Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Жарты, гульні, віктарыны, конкурсы дазволяць юным чытачам прадэманстраваць свае веды, знаходлівасць, эрудыцыю, цікава правесці вольны час.

Арганізаваны кніжныя выставы і экспазіцыі лепшых дзіцячых выданняў: "Брава кніжцы беларускай", "Дзіцячая кніга крочыць па планеце".

Адкрыццё тыдня -- гэта сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне, якое прысвечана любімым героям кнігаў, вядомым пісьменнікам, лепшым і верным чытачам бібліятэкі.



МАЙСТАР ДОБРАГА НАСТРОЮ

Многія з нас зачытваліся займальнымі творамі Рыгора Остэра, смяяліся да слёз ад апавяданняў Віктара Драгунскага . Аднак не кожны з нас можа сказаць, што асабіста знаёмы з якім-небудзь дзіцячым пісьменнікам. А вось вучні 4"В" класа сярэдняй школы №3 г. Дзятлава атрымалі такую магчымасць. Яны сустрэліся з Валерыем Квілорыя -- беларускім аўтарам захапляльных дзіцячых апавяданняў, лаўрэатам літаратурнага конкурсу "Руская прэмія" 2006 года, лаўрэатам Міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай літаратуры імя А.М. Талстога ў 2006, дыпламантам другога міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры імя А. М. Талстога ў 2007 годзе.



ЧЫТАЙ І ЗДЗІЎЛЯЙСЯ

У час вясновых школьных канікулаў у Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы пройдзе свята кнігі. Яно дазволіць школьнікам правесці свой вольны час цікава і забаўляльна, паказаць сваю эрудыцыю і творчыя здольнасці, пазнаёміцца з навінкамі дзіцячай літаратуры.

У бібліятэцы пройдзе прэзентацыя кніжнай выставы "Чытай і здзіўляйся", экспрэс-апытанне "Мая любімая кніга", экскурсія-падарожжа " Скарбніца дзіцяччай літаратуры".

Шмат пазнавальнай інфармацыі юным чытачам падорыць Дзень беларусіх выданняў. У час яго пройдзе выстава-экспазіцыя "Будзе жыць дзіцячая кніга -- будзе жыць нацыя", літаратурнае знаёмства "Беларускія пісьменнікі-юбіляры". Больш падрабязна дзеці даведаюцца аб жыццёвым і творчым шляху беларускага паэта, ураджэнца Дзятлаўшчыны Віктара Шымука, 80-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета.

У Дзень паэзіі бібліятэкары прапануюць маленькім чытачам наведаць паэтычны лабірынт, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Міхалкова.



ЧЫТАЕМ НА РОДНАЙ МОВЕ

Дзіцячая чытацкая аўдыторыя асаблівая. Дзеці заўсёды чакаюць штосьці незвычайнае. Таму, каб лепш данесці да іх нацыянальную культуру, бібліятэка знаходзіцца ў пошуку новых формаў і метадаў масавай работы.

Сёлетнім летам у Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў конкурс водгукаў чытачоў "Лепшая беларуская кніга". Юныя чытачы дзяліліся ўражаннямі аб кнігах Леаніда Дранько-Майсюка, Міхася Пазнякова, Яўгена Хвалея, Уладзіміра Ліпскага. Кнігі гэтых пісьменнікаў атрымалі найбольшую колькасць чытацкіх водгукаў.



Літаратурныя парады чароўнага лета

Сёмы год Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка ў час летніх канікулаў працуе па мэтавай праграме, якая дае магчымасць актывізаваць чытанне дзяцей летам, зрабіць адпачынак дзяцей больш цікавым і займальным. На гэта скіраваны конкурс "Лета і кніга".

Бібліятэкары падрыхтавалі прыгожую рэкламу мерапрыемстваў, якія пройдуць у час конкурсу, распрацавалі маляўнічы буклет з заданнямі па творах школьнай праграмы, крыжаванкамі, шарадамі і рэбусамі.



Падарожжа па старонках любімых кніг

Штогод вясновыя канікулы азнаменаваны Тыднем дзіцячай кнігі. Сёлета ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы ў час Тыдня пройдзе парад кніг-юбіляраў 2012 года, будзе арганізавана выстава "3 гісторыі выдатных кніг", фотаконкурс "Букет лепшых чытачоў", выстава-прагляд "Сусвет цікавых кніг".

На свята кнігі ў бібліятэку завітаюць літаратурныя героі — доктар Айбаліт і Муха-Цакатуха. Дзеці наведаюць Чытай-горад, пазнаёмяцца з цікавымі кнігамі пісьменнікаў-юбіляраў, паўдзельнічаюць у вяселых гульнях і забавах.

У Дзень беларускай літаратуры пройдзе паэтычны калейдаскоп "Дзівы вершаў і казак вяселых", прысвечаны юбілеям знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама каменціраваны прагляд беларускіх твораў сучасных аўтараў.



Сучасная літаратура для дзяцей

Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка налічвае 25505 экзэмпляраў кніг. 5600 з іх — на беларускай мове. Чытанне нацыянальнай кнігі і перыёдыкі ўмацоўвае нацыянальную самасвядомасць.

Юным чытачам бібліятэка прапануе шэраг кніг сучасных беларускіх аўтараў. У серыі "Казкі XXI стагоддзя" выйшлі кнігі Раісы Баравіковай "Казачная аповесць пра міжпланетнага пажарнага і іншых мамурыкаў", "Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў", аповесці Алены Масла "Вандроўка з божымі кароўкамі", "Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала", гісторыі Пятра Васючэнкі "Каляровая Зітка", "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі".



Даніна памяці продкам

Ужо не адзін год у нашай рэспубліцы адзначаецца свята пісьменства і друку — як даніна памяці славутым продкам зямлі беларускай.

Шырока адзначыць гэты дзень і Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка. Пачатак свята будзе прымеркаваны да пачатку навучальнага года. Адлік мерапрыемстваў пачне інфармацыйная гадзіна "Святая заступніца Беларусі". Зацікавіць маленькіх чытачоў відэаўрок "Францыск Скарына, або як да нас прыйшла кніга".



Лета ў краіне цудаў

У жыццё Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі ўвайшла праграма "Лета ў Краіне цудаў". Яна дазваляе зрабіць разнастайным вольны час дзяцей, пазнаёміць іх з творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў, з гісторыяй краіны. Мэта праграмы — прывабіць у бібліятэку як мага больш дзяцей, зацікавіць іх кнігай, каб яны сталі нашымі пастаяннымі чытачамі.

Вынікі работы па праграме летняга чытання будуць падведзены напрыканцы лета. Дзеці атрымаюць прызы за найбольш цікавы водгук аб кнізе, самую цікавую паштоўку любімаму пісьменніку, самую лепшую ілюстрацыю. Будуць вызначаны таксама чытач-лідар, лепшы знаўца роднага краю.



І прыходзіць свята кнігі

Традыцыйна ў час вясновых канікулаў у Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Сёлета на яго адкрыццё ў бібліятэку завітаюць Нязнайка, доктар Айбаліт, Бураціна, каралева Кніга.

Разам з гэтымі літаратурнымі героямі дзеці адправяцца ў падарожжа па вуліцах і парках Кнігаграда, пазнаёмяцца з цікавымі кнігамі пісьменнікаў-юбіляраў 2011 года, прымуць удзел у літаратурных гульнях.

Таксама ў час Тыдня хлопчыкі і дзяўчынкі стануць удзельнікамі музычна-паэтычнага свята "Паэзія дабрыні", прымеркаванага да 105-годдзя з дня нараджэння вядомай дзіцячай паэтэсы Агніі Барто, змогуць дакрануцца да агульначалавечых каштоўнасцяў, прыняўшы ўдзел у літгаратурна-музычным вечары "Будзьце добрымі, чалавечнымі і міласэрнымі".