Баравік У.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


УВАГА: ВЫЗНАЧАНЫ МЕСЦЫ ДЛЯ КУПАННЯ

Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта "Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы зонаў масавага адпачынку да купальнага сезона 2015 года на водных аб'ектах Дзятлаўскага раёна" ад 18 лістапада 2014 года №455, з мэтай забеспячэння бяспекі і прадухілення гібелі людзей на вадаёмах раёна вызначаны месцы для купання.

Добраўпарадкавана і ачышчана дно экваторый і пляжаў у наступных месцах масавага адпачынку:

  • возера г. Дзятлава (гарадскі пляж),
  • пляж на рацэ Маўчадка ў г.п. Наваельня,
  • пляж на рацэ Маўчадка ў аг.Гезгалы,
  • возера ўрочышча “Рыбакі" (пляж санаторыя “Радон").



ПЕРШЫЯ АХВЯРЫ ВАДЫ

Купальны сезон толькі распачаўся, а на вадзе ўжо адбыліся трагедыі. За мінулы тыдзень у вадаёмах вобласці патанулі чатыры чалавекі: у Мастоўскім, Гродзенскім, Смаргонскім і Дзятлаўскім раёнах. У рэспубліцы ахвярамі вады з пачатку года сталі 125 чалавек, з якіх 8 дзяцей.

Таварыства ратавання на водах яшчэ раз нагадвае: купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Калі месца незнаёмае, то ў ваду заходзьце асцярожна, бо на дне могуць быць карчы, бярвенні-таплякі, бляшанкі і іншае смецце. Калі не ўмееце плаваць, не заходзьце ў ваду вышэй пояса, пры няўпэўненым плаванні плывіце ўздоўж берага ці ў накірунку да яго, не пакідайце дзяцей без нагляду. Недапушчальна ўваходзіць у ваду і купацца ў стане алкагольнага ап’янення.



ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ НА ЛЁДЗЕ

З надыходам маразоў на азёрах, рэках і сажалках утварылася ледзяное покрыва.

На працягу зімы лёд тоіць сур’ёзную небяспеку. Перш чым ступіць на лёд, неабходна праверыць, ці дастаткова ён трывалы. Прыкметы трываласці – яго зеленаваты колер, ён не прабіваецца пасля трох удараў палкай (нельга гэта рабіць нагой). Калі ж паказалася вада, ступаць на лёд нельга. Не трэба забываць і аб тым, што лёд неаднолькава моцны ў межах аднаго вадаёма. Акрамя гэтага тут могуць быць запарушаныя снегам палонкі, праталіны, рыбацкія лункі, умерзлая расліннасць і проста месцы, пакрытыя тоўстым слоем снегу. У час пераходу па лёдзе трэба ўважліва сачыць за яго паверхняй. Абмінайце месцы з цёмнымі плямамі на снезе! Калі на лёдзе рухаюцца некалькі чалавек, то неабходна ісці адзін за адным з інтэрвалам 5-6 метраў. Не варта збірацца на лёдзе вялікімі групамі. Трэба помніць, што бяспечная таўшчыня лёду – 5-7 сантыметраў для аднаго чалавека, 10-12 сантыметраў – для групы людзей. Масавае катанне на каньках дазваляецца пры таўшчыні лёду не менш за 25 сантыметраў.



АХВЯРЫ ЛЁДУ

У Рэспубліцы ў студзені – лютым 2013 года адбыліся няшчасныя выпадкі, звязаныя з гібеллю людзей на вадзе.

9 студзеня 2013 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, спрабуючы перайсці на другі бераг ракі Беразіна (прайшла 15-20 метраў і наступіла на край прамывіны), правалілася пад лёд 27-гадовая жыхарка горада Бабруйска, якая патанула.

12 студзеня 2013 года на падводным паляванні (рыбалцы) у начны час, згубіўшы арыенціроўку, пры ўсплыцці стукнуўся аб унутраную паверхню лёду, страціўшы памяць, патануў 38-гадовы жыхар горада Брэста.



АХВЯРЫ ТОНКАГА ЛЁДУ

Яшчэ не паўспеў усталявацца на вадаёмах першы тонкі лёд, а ўжо ёсць першыя яго ахвяры. У Гомелі на возеры праваліліся пад лёд тры хлопчыкі. Двое з іх загінулі.

4 снежня пасля 16 гадзін дня прахожыя, якія ішлі па вуліцы Камешчыкава ў Гомелі, пачулі крыкі аб дапамозе. Спусціўшыся да вадаёма, яны ўбачылі на паверхні вады двух дзяцей, адзін з якіх ужо не падаваў прыкметаў жыцця (вельмі хутка яго цела апусцілася пад ваду), другі спрабаваў выбрацца на бераг. Хлопчыка ўдалося выратаваць, яго даставілі ў Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу з дыягназам “пераахаладжэнне”.



СУМНАЯ СТАТЫСТЫКА

На тэрыторыі вобласці за 9 месяцаў 2013 года патануў 71 чалавек. Загінулі на вадзе 5 дзяцей. У Дзятлаўскім раёне – 1 чалавек. 51 чалавек у стане алкагольнага ап’янення. У зонах дзеяння выратавальных станцый і пастоў утапленняў не дапушчана. З надыходам зімовага перыяду на рэках, азёрах і сажалках утвараецца тонкае ледзяное покрыва.

Дзятлаўская раённая арганізацыя ОСВОД звяртаецца да жыхароў раёна з просьбай няўхільна выконваць меры бяспекі пры выхадзе на лёд. Гэта, у першую чаргу, датычыцца шматлікіх аматараў падлёднай лоўлі, а таксама дзяцей, якія хочуць пагарэзіць на першым лёдзе.



БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ НА ВАДЗЕ

У Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей. У 2009 годзе патанулі 838 чалавек (у тым ліку 74 дзіцяці), у 2010-м – 1313 чалавек (82 дзіцяці), у 2011-м – 730 чалавек (42 дзіцяці), у 2012-м – 705 чалавек (51 дзіця). Галоўныя прычыны няшчасных здарэнняў -- няўменне плаваць, купанне ў непрызначаных для гэтага вадаёмах, купанне ў стане алкагольнага ап’янення, парушэнне правілаў карыстання плавальнымі сродкамі.

З пачатку 2013 года ўжо потанулі 90 чалавек (у тым ліку 9 дзяцей).

Так, 5 мая загінуў жыхар Брагінскага раёна Гомельскай вобласці (плыў на лодцы па рацэ і перакуліўся); 14 мая патануў жыхар Бабруйска (трапіўшы ў цячэнне, не змог выбрацца на бераг). На Заслаўскім вадасховішчы загінуў малады рыбак. Варта адзначыць, што ўсе яны ў час трагедыі знаходзіліся ў нецвярозым стане.



СЕЗОН - 2013: ВЫЗНАЧАНЫ МЕСЦЫ ДЛЯ КУПАННЯ

Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта “Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы зонаў адпачынку на вадаёмах раёна да купальнага сезона 2013 года” №149 ад 26.04.2013 года, з мэтай забеспячэння бяспекі і прадухілення гібелі людзей на вадаёмах раёна вызначаны месцы для купання, добраўпарадкавана і ачышчана дно акваторыяў і пляжаў у наступных месцах масавага адпачынку:

  • возера г. Дзятлава (гарадскі пляж),
  • пляж на рацэ Маўчадка ў г.п. Наваельня,
  • пляж на рацэ Маўчадка ў п. Гезгалы,
  • возера ўрочышча “Рыбакі” (пляж санаторыя “Радон”).

На астатніх вадаёмах, якія не абсталяваны згодна з “Правіламі аховы жыцця людзей на вадаёмах Рэспублікі Беларусь”, купацца забаронена.



АБ НЕДАПУШЧЭННІ НЯШЧАСНЫХ ВЫПАДКАЎ З ДЗЕЦЬМІ І ПАДЛЕТКАМІ НА ВОДНЫХ АБ’ЕКТАХ

Гродзенскі абласны савет ТРВОД (таварыства ратавання на водах) правёў аналіз прычынаў і ўмоваў, якія садзейнічалі росту гібелі дзяцей і падлеткаў на вадаёмах вобласці ў 2012 годзе.

Усяго ў мінулым годзе патанулі 12 непаўналетніх дзяцей, 9 з якіх -- у час летніх канікулаў (у 2011 годзе – 4).

Гібель дзяцей на вадзе мела месца ў Кастрычніцкім, Ленінскім, Зэльвенскім, Воранаўскім, Ашмянскім, Шчучынскім раёнах, дзе патанула па адным дзіцяці, а ў Гродзенскім, Іўеўскім, Навагрудскім раёнах – па два.

У ходзе вывучэння дадзенага пытання ўстаноўлена, што ў большасці раёнаў органы адукацыі, кіраўнікі школаў, іншых навучальных установаў па пытаннях прадухілення няшчасных выпадкаў з дзецьмі на вадаёмах надаюць увагу падрыхтоўцы і правядзенню інструктажоў з вучнямі, выкарыстоўваючы не толькі нарматыўныя дакументы, але і матэрыялы, надрукаваныя ў сродках масавай інфармацыі.



БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ НА ВАДАЁМАХ

З надыходам першых маразоў на азёрах, сажалках і рэках утвараецца тонкае ледзяное покрыва. Трэба памятаць, што неаднолькавымі з’яўляюцца і працягласць ледаставу, і трываласць лёду на розных вадаёмах. Не трэба забываць і аб тым, што лёд неаднолькава моцны нават у межах аднаго вадаёма. Гэта абумоўлена шэрагам прычын: глыбінёй, хуткасцю цячэння, наяўнасцю грунтовых водаў і г. д.

Перш чым ступіць на лёд, неабходна праверыць, ці дастаткова ён трывалы. Прыкметы трываласці – яго зеленаваты колер, ён не прабіваецца пасля трох удараў палкай (не рабіце гэтага нагой!). Калі ж паказалася вада, ступаць на лёд нельга!