Баравік К.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗРОБІМ ЛЕС ЧЫСТЫМ!

15 верасня ў нашай рэспубліцы праходзіла сусветная акцыя "Чысты лес". Яна не засталася па-за увагай школьнікаў Дзятлаўшчыны. Вучні Дварэцкай СШ прымалі ўдзел у такім мерапрыемстве другі раз. Яны актыўна выказалі гатоўнасць прыйсці на дапамогу прыродзе малой радзімы:

-- Мы вельмі любім наш лес і шануем яго красу і непаўторнасць, марым, каб ён заставаўся чыстым. Але не ўсе так ставяцца да роднай прыроды. Калі прайсці ляснымі сцяжынкамі, то асабліва на ўзлеску знойдзеш шмат бытавога смецця. Таму мы палічылі неабходным дапамагчы супрацоўнікам лясной гаспадаркі ў навядзенні парадку.



Страшныя ўрокі мінулага

Адной са страшных старонак Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца трагедыя яўрэйскага насельніцтва. Яна адбылася ў многіх мястэчках і вёсках. Страшная бяда не абмінула і вёску Дварэц. На пачатку вайны тут жылі каля 2000 яўрэяў. Амаль усе яны загінулі ад рук фашыстаў. Месцы масавага расстрэлу знаходзяцца непадалёку ад мястэчка. У вялізных трох магілах знайшлі свой апошні прытулак 10 000 чалавек, аб чым сведчаць надпісы на помніках.

Гісторыка-патрыятычны клуб "Спадчына" Дварэцкай сярэдняй школы ўжо восем гадоў збірае звесткі пра трагедыю Дварэцкага гета. У ліку іх — успаміны доўгажыхароў. За гэты час шмат з іх ужо пайшлі з жыцця, але мы захоўваем тыя каштоўныя звесткі, што ад іх атрымалі. Шмат мы даведаліся і аб лёсе дварэцкіх яўрэяў.



Памяці земляка

У Дварэцкай СШ прайшоў традыцыйны валейбольны турнір, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка. Перад пачаткам мерапрыемства памяць загінуўшага земляка была ўшанавана хвілінай маўчання, на яго магілу ўскладзены кветкі.

У сёлетніх валейбольных спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 камандаў — Дварэцкай СШ, СВК "Дварэц-Агра" і "Граніт-Агра", Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, зборная вёскі Палонка, каманда выпускнікоў Дварэцкай сярэдняй школы. Перамаглі прадстаўнікі СВК "Граніт-Агра".

За дапамогу ў набыцці прызоў для ўдзельнікаў спаборніцтваў іх арганізатары выказваюць падзяку дырэктару ААТ "Белтэрміз" В. А. Манчуку і індывідуальнаму прадпрымальніку В. М. Жыху.