Балькоўскі Д.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Веснавое выпальванне

Вясной вельмі актуальней з'яўляецца праблема выпальвання сухой расліннасці, узнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках. Падпальваючы сухую мінулагоднюю траву ўздоўж дарог, на ўзлесках, на палях і лугаў, дарослыя і дзеці, магчыма, не думаюць аб тым, што веснавое выпальванне з'яўляецца экалагічным бедствам.

Няма нічога больш небяспечнага для жывой прыроды, чым агонь. Ад выпальвання сухой травы збядняецца Глеба, паколькі мінеральныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў попеле, легка сыходзяць з паверхневымі і грунтовымі водам! і толькі нязначная іх частка паспяхова засвойваецца раслінамі.

Працэс гарэння суправаджаецца выкідам у атмасферу вуглякіслага газу. На забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях у паветра з полымем і дымам трапляюць радыеактыўныя рэчывы, якія пераносяцца ветрам на значныя адлегласці. Рэшткі ўгнаенняў і ядахімікатаў, згараючы ў агні, ствараюць лятучыя таксічныя арганічныя і неарганічныя рэчывы. Пры выпальванні травы ўздоўж аўтадарог паветра забруджваецца цяжкімі металамі.



Вада - наша багацце

Міжнароднае таварыства з хваляваннем назірае за глабальнымі зменамі навакольнага асяроддзя, вычэрпваннем прыродных рэсурсаў і асабліва галоўнага з іх - вады.

Стан водных аб'ектаў і праблемы, звязаныя з іх аднаўленнем і аховай, у апоціні час настолькі актуальныя і вострыя, што ў 1994 годзе на 48 Асамблеі ААН па прапанове Міжнароднай арганізацыі водакарыстальнікаў было прынята рашэнне аб штогадовым правядзенні 22 сакавіка Сусветнага дня вады.

На сёння Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў параўнальна спрыяльных умовах па забяспечанасці воднымі рэсурсамі. На яе тэрыторыі больш за 20 тысяч рэк і ручаёў, ёсць больш за 10 тысяч азёр, 143 дзеючыя вадасховішчы, каля 1500 сажалак. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна працякаюць 89 малых рэк і ручаёў, знаходзяцца 38 вадаёмаў і 2 вадасховішчы.



Паляванне па раскладзе

3 пачатку студзеня, згодна з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у Беларусі распачынаюцца некалькі сезонаў палявання.

Па 31 студзеня — на высакароднага аленя, еўрапейскую лань і на плямістага аленя. Дазваляецца здабываць у светлы час сутак дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Спосаб палявання — зброевы з засады з вышак.

3 1 студзеня па 30 красавіка будзе доўжыцца зімовы сезон палявання на дзіка. Зброевым спосабам з засады з вышак на працягу сутак можна будзе здабываць дарослых самцоў, маладняк да двух гадоў любога полу.



Раз - паперка, два - бутэлька...

Чарговы рэйд-праверка ўтрымання палосаў ля дарог і месцаў прыдарожнага сэрвісу быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Ужо каторы раз рэйд-праверка пацвердзіў, што да бездакорнага парадку нашым людзям яшчэ расці і расці — як маральна, так і фізічна, каб у рэшце рэшт розум чалавека яго руку са смеццем упэўнена накіроўваў толькі на сметнік, а не туды, дзе прыйдзецца. I ў гэтым мы ўпэўніліся, калі апынуліся на аўтобусным прыпынку вёскі Клішавічы, які размешчаны недалёка ад чыгуначнага пераезду. Такое ўражанне, што людзі пераблыталі прыпынак са сметнікам.

Такі ж сумны малюнак мы ўбачылі і на аўтобусным прыпынку "Ахонава": яго тэрыторыя не абкошана, каля урны для смецця валяюцца бутэлькі, акуркі цыгарэт і іншае смецце.



Бабёр - гэта не толькі каштоўнае футра

Праблема з бабрамі ў Беларусі сапраўды існуе, аднак нельга ж разважаць адносна гэтай сітуацыі на ўзроўні выказвання, якое ўжо перайшло ў разрад ці не народнага фальклору (не вельмі добрага па змесце): "Забі бабра — выратуй дрэва".

Бабёр, як і любы іншы від, належыць захаванню. Папуляцыя бабра ў Беларусі перавышае аптымальную ў 2,2 разы. Колькасць бабра ў рэспубліцы, па розных крыніцах, складае 62-63 тысячы. Чаму так здарылася?

Калі памятаеце, гадоў з 15 таму на футра бабра быў попыт: мець такую шапку было прэстыжна, і каштавала яна 150 рублёў. Потым гэты попыт зменшыўся. Хоць выкарыстоўваць бабра можна практычна цалкам: яго мяса — дыетычнае, акрамя названага футра, для фармаколагау каштоўнай сыравінай з'яўляецца бабровы струмень. Нават з хваста вырабляюць рэчы кшталту кабуры.



Асенняе паляванне на капытных

У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №580 ад 08.12.2005 года і ўстаноўленымі лімітамі здабычы дзікіх жывёлаў, з мэтай развіцця індывідуальнага палявання з 1 верасня 2011 года праводзіцца паляванне на лася і аленя высакароднага.

Кошт за здабычу лася складае 700000 рублёў, аленя — 600000 рублёў. Кошт трафеяў (рагоў) згодна з прэйскурантам. Кошт паляўнічай пуцёўкі да разавага дазволу з тэрмінам дзеяння з 18.00 да 9.00 гадзін складае 25000 рублёў. Здабытую прадукцыю неабходна праверыць на змест радыяцыі і візуальнага кантролю на прадмет захворвання спараганозам і фінозам.



Магазін "Радон" не рады такому суседству

У чарговы рэйд-праверку Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога" накіравалася пасля званка ў рэдакцыю. Тэлефанаваў жыхар вуліцы Навагрудскай. Мужчына паведаміў, што за магазінам "Радон", каля кантэйнераў, вырас цэлы сметнік.

На месцы нашым вачам адкрыўся "маляўнічы" краявід новаўтворанага сметніка. Над усім узвышаліся тры напалову пустыя кантэйнеры з надпісамі "Шкло", "Пластык", "Папера". Зазірнуўшы ў іх, мы ўпэўніліся, што змесціва надпісам адпавядае. Дыку чым справа? Гэта пытанне хвалявала нас не доўга, бо адказ ляжаў, як кажуць, пад нагамі. Вакол кантэйнераў і на іх накрыўках узвышаліся гурбы смецця.



Крыжыкі-нулікі, ці чыста тут, а брудна там

_____________________________________________________________________________________________________
Когда мы рассматриваем красивый дизайн интерьера квартир в модном журнале, то думаем, что вряд ли вы когда-нибудь сделаете в своей квартире что-нибудь подобное. Но теперь очень много фирм, которые именно специализируется на дизайне интерьера квартир. Это хорошие мастера, которые быстро и выгодно для вас преобразят вашу квартиру до неузнаваемости.
_____________________________________________________________________________________________________

Чарговы рэйд-праверка ўтрымання палосаў адводу дарог і месцаў прыдарожнага сэрвісу быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога". Ён, дарэчы, больш парадаваў і нават прыемна здзівіў чысцінёй на большасці правяраемых аб'ектаў Але, на жаль, не ўсюды.

Нашым першым прыпынкам стала стаянка для адпачынку "Нагародавічы". Тут чыста, у прыклад іншым.
Таксама на "выдатна" з праверкай справілася і месца адпачынку "Нясілавічы" ля ракі Маўчадка, дзе не гэтак даўно праводзіліся турысцкія злёты. На ўсёй тэрыторыі месца адпачынку — аніводнай паперкі ці бутэлькі: усё смецце акуратна складзена ў смеццевы бак. Праўда, бак даволі поўны — відаць, смецце даўно не вывозілі.



Тэрміны нарыхтоўкі ягад

Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам устаноўлены тэрміны нарыхтоўкі дзікарослых ягад у 2011 годзе: брусніц — з 15 жніўня, жура-він — з 15 верасня.

Пры закупцы дзікарослых раслін суб'екты гаспадарання па-вінны выконваць наступныя ўстаноўленыя заканадаўствам патрабаванні:

- закупка юрыдычнымі асобамі ці індывідуальнымі прадпрымальнікамі дзікарослых раслінаў і (ці) іх частак у грамадзян павінна ажыццяўляцца ў стацыянарных і перасоўных нарыхтоўчых пунктах. Закупка ў грамадзян і продаж грамадзянамі дзікарослых раслін і (ці) іх частак па-за нарыхтоўчага пункта, гандлюючага аб'екта ці рынка забараняецца;



Конкурс па здабычы жывёлін

Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў паведамляе, што ў Дзятлаўскім раёне праводзіцца конкурс па здабычы жывёлаў непажаданых відаў (лісіца звычайная, янотападобны сабака, воўк) з мэтаю зніжэння колькасці і прафілактыкі захворвання шаленствам.

Паляўнічым, якія здабылі названых жывёлін, будзе выплачена ўзнагарода ў памеры адной базавай велічыні (35000 рублёў) за кожную жывёліну.