Авярчук Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДОБРАЯ ПРАЦА - У ДАСТОЙНЫХ УМОВАХ

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў: пасля капітальнага рамонту, які доўжыўся каля чатырох месяцаў, звонку і ўнутры абнавіўся адміністрацыйны будынак арганізацыі, пачаў функцыянаваць парадны ўваход. Работнікі раёна газазабеспячэння і госці паўдзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця аб'екта.

Павітаў прысутных і павіншаваў усіх са знакавай падзеяй генеральны дырэктар унітарнага рэспубліканскага прадпрыемства "Гроднааблгаз" Яўген Смірноў:
— Дзятлаўскі раён газазабеспячэння на сёння — нумар адзін сярод раёнаў газазабеспячэння нашай вобласці. Таму мне асабліва прыемна ў сённяшні ўрачысты дзень быць тут у вас. Аблічча любой арганізацыі — гэта яе центральны ўваход, фасад будынка, таксама — працоўныя месцы і ўмовы працы работнікаў. Абяцаю, што мы і ў далейшым будзем аказваць вам дапамогу ў бягучых рамонтах, каб Дзятлаўскі раён газазабеспячэння адпавядаў усім сучасным патрабаванням. Бо ваша праца сапраўды гэтага вартая.

Далучыўся да віншаванняў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык.
— Прыемны той факт, што ў наш раён пад эгідай "Гроднааблгаза" ўкладваюцца інвестыцыі, — адзначыў кіраўнік равна, — што газавікі Дзятлаўшчыны маюць сучасныя і дастойныя ўмовы працы.



"ЗАЛАТАЯ ШАЙБА" ВЫЗНАЧЫЛА МАЦНЕЙШЫХ

Упершыню за 11 гадоў правядзення раённых спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе чэмпіёнам стала дружына сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. У напружанай барацьбе, па булітах, яна вырвала перамогу ў казлоўшчынскіх хакеістаў з вынікам 2:1.

У старэйшай узроставай групе на сёмых па ліку раённых спаборніцтвах па хакеі "Залатая шайба" (у 2007-м, 2008-м, 2011-м і 2015-м чэмпіянат не праводзіўся) за званне лепшых змагаліся каманды шасці школ раёна — гімназіі №1 горада Дзятлава, сярэдніх школ №1 І №3 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай, Гезгалаўскай і Наваельнянскай сярэдніх школ.



АБЫЯКАВАСЦЬ - ТАКСАМА ЗЛАЧЫНСТВА

Хвінявічы Парэцкага сельскага савета адбыўся сельскі сход па пытаннях прафілактыкі гібелі і траўматызму людзей у надзвычайных сітуацыях (у тым ліку, на пажарах), разгледжана работа па папярэджанні злачынстваў натэрыторыі раёна і непасрэдна сельскага савета.
У сходзе прынялі ўдзел жыхары Парэцкага сельскага савета, у большасці — работнікі СВК "Хвінявічы".

Папярэднічала мерапрыемству анкетаванне і ўручэнне лістовак па супрацьпажарнай бяспецы, якое правялі актывісты моладзевай арганізацыі юных ратаўнікоў-пажарных, вучні Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.



САПРАЎДНЫ СТРАХАВЫ АГЕНТ

Павел Фёдаравіч Аблажэй:
— У мяне застрахавана кватэра, маёмасць, грамадзянская адказнасць, бо жыву на чацвёртым паверсе і хачу засцерагчыся ад нечаканасцяў, абавязкова - здароўе сям'і. Таксама ў арганізацыі мы страхуем усе віды медыцынскіх выдаткаў, па гэтай страхоўцы можна бясплатна абследавацца ў любой дзяржаўнай установе краіны.
Адна з найважнейшых якасцяў характеру страхавога агента, па маім разуменні, гэта камунікабельнасць і жыццёвы вопыт, праз які можна знайсці агульную мову з людзьмі, патлумачыць на сваім прыкладзе.
Калегам па працы і кліентам жадаю ўсяго найлепшага.



ВЕРНЫ СВАЁЙ ПРАФЕСІІ

Уладзімір Белавус працуе страхавым агентам ужо 13 гадоў. За гэты час паспеў зарэкамендаваць сябе як выдатны прафесіянал, дасягнуў поспехаў у працы. У вёсках Парэцкага сельсавета добра ведаюць свайго страхавога агента і ў азначаны дзень заўжды чакаюць яго. Ды і сам Уладзімір Яўгенавіч кажа, што такіх шчырых і добразычлівых людзей, як яго кліенты, мала дзе сустрэнеш.

Згадваючы, якой была і стала праца страхавога агента, Уладзімір Белавус заўважае пэўныя змены. Раней больш страхавалі хатніх жывёлін, бо трымалі вялікую гаспадарку. Цяпер пераважная большасць дагавораў прыпадае на страхоўку жылля, маёмасці і страхаванне ад няшчасных выпадкаў. За немалы адрэзак часу на памяці вопытнага спецыяліста не адзін выпадак, калі страхавая выплата станавілася галоўнай падтрымкай тым, да каго нечакана прыйшла бяда, і стымулам засцерагчы сябе страхоўкай для суседзяў пацярпелых.



С.ПЫЛ: "ДАВЕР ДА БЕЛДЗЯРЖСТРАХУ ЗАВАЯВАНЫ и ПАЦВЯРДЖАЕЦЦА ШТОГОД"

Разам з апошнім месяцам календара 2015 года выходзіць на фінішную прамую. У гэты час адзначаюць сваё прафесійнае свята страхавыя работнікі - тыя, хто засцерагае наша здароўе, маёмасць і транспарт ад нечаканых здарэнняў і ўсемагчымых форсмажораў. Наколькі паспяховым для прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне быў гэты працоўны год, карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў дырэктара арганізацыі Сяргея Пыла.

— Сяргей Пятровіч, ці можна ўжо падвесці вынікі сёлетняй працы прадстаўніцтва?
— Год яшчэ не скончаны, але магу сказаць, што сёлета мы спрацавалі выдатна. Практычна па ўсіх напрамках дзейнасці мы выканалі план, задавальняе і фінансавы вынік. Сёлета заключылі 19227 дагавораў (плюс 218 да мінулагодняга выніку), на рахунак прадстаўніцтва паступіла 10,6 мільярда рублёў (плюс 3,5 мільярда да мінулага года). 3 гэтай колькасці па добраахвотных відах страхавання заключены 13691 дагавор на суму 4,1 мільярда рублёў. За гэты год мы выплацілі 3,7 мільярда рублёў па 1312 страхавых выпадках.



ДЗЯТЛАЎШЧЫНА БАГАТА СУСЕДЗЯМІ


ГРОДЗЕНСКІ РАЕН

"У адным Гродзенскім раёне ёсць аж два заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь — ансамбль песні і танца "Ніва", заслужены аматарскі калектыў — ансамбль танца "Лялечкі".

Наш раён славіцца адразу трыма аб'ектамі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Па-першае, гэта традыцыя прыгатавання ежы аграгарадка Адэльск, якг вядомы рэцэптамі традыцыйных страваў. Сярод іх шышка бульбяная, пызы, бігас, цымбас, капытцы. Стравы, якія перадаюцца ў мясцовасці з пакалення ў пакаленне, з аднаго боку, простыя, з другога — унікальныя.



Дзятлава багата суседзямі

На абласных "Дажынках" , якія ладзіліся ў нас 13 лістапада, дзятлаўчане паказалі сябе дбайнымі гаспадарамі - з радасцю і шчырасцю віталі гасцей, якія таксама не прыехалі з пустымі рукамі. Кожны з раёнаў Гродзенскай вобласці прывёз на свята не толькі дэлегацыю лепшых працаўнікоў вёскі, лідараў сёлетняга жніва, але і свой нацыянальны "падворак" з адметнымі мясцовымі традыцыямі, песнямі, стравамі і забавамі.

Дзятлаўчане разам з добрым уражаннем аб раёнах Гродзеншчыны атрымалі запрашэнне пабываць там. Спецыяльна для газеты "Перамога" госці склалі міні-рэйтынг адметнасцяў, якімі славіцца іх зямля.


СЛОНІМСКІ РАЁН

"Слонімшчына — унікальнае месца, утульнае для мясцовых жыхароў і прывабнае для турыстаў. Нездарма кажуць, што зямля наша намоленая. I ўсім, хго прыязджае ў наш раён, я раю найперш наведаць Жыровічы — цэнтр Праваслаўя на слонімскай зямлі.



УЧАРАШНІЯ ЮНАКІ - ЗАЎТРАШНІЯ САЛДАТЫ

У юбілейны год Вялікай Перамогі 48 хлопцаў з Дзятлаўшчыны папоўняць шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 9 чалавек будуць несці вайсковую службу ў рэзерве. Будучыя абаронцы Айчыны ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі павесткі аб прызыве на вайсковую службу.

Навабранцы асенняга вайсковага прызыву будуць служыць на ўсёй тэрыторыі Беларусі — у войсках МУС у Мінску, у пагранічных войсках у Лідзе, у вайсковых часцях Гродна, Слоніма, Баранавічаў, Барысава. Каля 40 працэнтаў прызыўнікоў, якія маюць вышэйшую адукацыю, развітваюцца з роднымі толькі на год, запатрабаваныя (пераважна ў сельскай гаспадарцы) пройдуць службу ў рэзерве.

Павіншаваць прызыўнікоў і ўручыць павесткі прыйшлі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец і начальнік групы прызыву Аляксандр Панкевіч.



Радыё “Дзятлава” – прызёр рэспубліканскага конкурсу

31 ліпеня ў Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў бяспекі жыццядзейнасці.

Радыё “Дзятлава” у намінацыі “Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва” заняло другое месца.