Авярчук Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Буду пажарным!

На працягу школьных канікулаў Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях вёў са школьнікамі работу з мэтай не дапусціць дзіцячага свавольства з агнём і папулярызаваць прафесію пажарнага.

У рамках акцыі "Бяспечнае лета" тэматычныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх установах дзіцячага адпачынку нашага раёна. Рэспубліканскі летнік "Баравічок" ужо трэці раз прымаў гасцей з МНС. Свята пачалося з прафілактычнай гутаркі, у час якой інспектар РАНС А. Бяленка распавёў пра трывожную статыстыку пажараў па раёне, як самім не дапусціць узгарання і, калі трэба, як яго правільна ліквідаваць.

Словы — словамі, а дзеці чакалі відовішча. Таму яны авацыямі віталі пажарную машыну — аўтацыстэрну МАЗ, якая прыбыла на свята разам з усім асабістым саставам. Прафесійныя ратаўнікі патлумачылі дзецям, з чаго складаецца, здавалася б, просты на першы погляд пажарны аўтамабіль. Дзеці не толькі даведаліся, што такое пажарныя рукавы, але і змаглі патрымаць іх у руках; адчулі сябе сапраўднымі пажарнымі, прымерыўшы на сябе касцюм ратаўніка; а яшчэ атрымалі лёгкі "душ" з пажарнай машыны, які быў вельмі дарэчы ў спякотны дзень.



Кватэрнае пытанне

У рэдакцыі раённай газеты "Перамога" прайшла "Прамая лінія". У ёй прынялі ўдзел начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама А. У. Латушка, начапьнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама Т. I. Пацынка, начальнік РУП "Упраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама" С. В. Шымчык.

Пытанне жыхаркі г. Дзятлава: ці плануецца ў будучым рабіць ямачны рамонт вуліцы Фогеля ў Дзятлаве?
Адказ Т. I. Пацынкі: так, ямачны рамонт вуліцы Фогеля ў Дзятлаве запланавана зрабіць у бягучым годзе.



Шляхамі бацькаўшчыны

Лета - час планавых адпачынкаў. Адны людзі прагнуць спакойнага, размеранага баўлення часу на дачы або ля рэчкі, возера. Другія - імкнуцца ў далёкія цёплыя краіны. А ёсць людзі, якіх вабяць падарожжы і новыя краявіды. "Падарожжа варта пачынаць з прастораў Беларусі," - лічыць работніца аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, турагент-экскурсавод Вольга Басай. Яна расказвае пра адмысловыя беларускія маршруты.

- Вольга Юр'еўна, як даўно аддзел спорту і турызму займаецца арганізацыяй экскурсій? Чаму з'явілася такая ідэя?
- Даволі доўгі час "турызм" у назве нашага аддзела заставаўся проста нерэалізаваным дадаткам. Прыйшла пара штосьці змяніць, тым больш, што на Дзятлаўшчыне турызм не меў да цяперашняга часу арганізаванай асновы, абмяжоўваўся толькі прыватнымі аграсядзібамі з мясцовым этнічным акцэнтам. Такім чынам, з 2 снежня бягучага года мы занялі гэту нішу і, трэба сказаць, даволі паспяхова ў яе ўпісаліся. На сёння намі праведзены ўжо 15 экскурсій, ёсць станоўчыя водгукі.



Чыгунка - шлях добразычлівых

"Хіба магло быць інакш? - усміхаецца ў адказ на пытанне пра выбар прафесіі Кацярына Рудзева, камерцыйны агент станцыі "Наваельня". - Ад лесу не ўцячэш". Без малога дзясятак гадоў працуе яна на гэтым участку, і ні на хвілінку ніколі не пашкадавала, што чыгунка скразной пуцявінай пралегла праз яе жыццё.

Кацярына нарадзілася тут, у Наваельні, правяла ў пасёлку дзяцінства, скончыла школу. А вось лес паспрабаваць вырашыла ў сталіцы — у 2002 годзе паступіла вучыцца ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на спецыяльнасць "эканоміка і кіраванне". Меркавала працаваць потым у адной з арганізацый свайго раёна.



Каму даглядаць за могілкамі

У рэдакцыю па тэлефоне звярнулася жыхарка горада Дзятлава. Жанчыну непакоіць беспарадак на старых могілках, якія знаходзяцца па вуліцы Някрасава. Па яе словах, там не праводзіцца добраўпарадкаванне, як падрэзка кустоўя, скошванне травы і прыбіранне смецця. Яна просіць разабрацца, хто адказны за добраўпарадкаванне і догляд за тэрыторыяй могілак, чаму не праводзяцца такія работы на адной іх палове і калі сітуацыя будзе выпраўлена?

Адказ М. Г. Залеўскага, намесніка дырэктара РУП ЖКГ:
– Добраўпарадкаваннем тэрыторыі могілак займаюцца двое работнікаў РУП ЖКГ. Рабочымі па могілках сістэматычна праводзіцца высечка кустоўя, прыбіранне раскіданых вянкоў і букетаў кветак. Вядзецца работа па чыстцы тэрыторыі ад дрэваў.



Па пажарнай бяспецы - падрыхтаваныя

17 ліпеня адбыўся сумесны рэйд Дзятлаўскага РАНС, Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС і раённай газеты "Перамога". Задачай было - праверыць, якім чынам выконваецца пажарная бяспека на месцах уборкі і захоўвання збожжа, а таксама даць парады і патлумачыць праблемныя пытанні.

Напярэдадні ўборачнай кам-паніі камбайнеры і аператары зернесушыльных комплексаў прайшлі падрыхтоўчыя курсы ў Дзятлаўскім РАНС, па заканчэнні здалі іспыты і атрымалі пасведчанні ўстаноўленага ўзору. Таму ў час сумеснага рэйду правяралася не толькі тэхнічная падрыхтаванасць гаспадарак да надзвычайных сітуацый, але і ўменне работнікаў аператыўна і правільна на іх рэагаваць.



Аўтазапраўка па-новаму: проста, камфортна, эстэтычна

Сёння Дзятлаўшчына - у фокусе эканамічнага жыцця. Доказам таму хаця б факт, што ў раёне ўжо больш за 10 гадоў працуе вытворчы ўчастак РУП "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт" дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім". Адзін з базавых пунктаў прадпрыемства ў нашай вобласці (такіх, як прадстаўніцтва ў Гродне, Ваўкавыску, Смаргоні і Мастах), Наваельнянскі вытворчы ўчастак займае нішу ў межах Слонімскага філіяла і абслугоўвае некалькі аўтазаправачных станцый у нашым раёне і па-за яго межамі, забяспечвае аўтамабільным палівам насельніцтва і арганізацыі некалькіх раёнаў.

Пра вытокі работы і надзённыя клопаты Наваельнянскага вытворчага участка РУП "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт" карэспандэнтка газеты гутарыла з яго начальнікам Іванам Баляслававічам Шумскім.



Стартавала новая АЗС у Наваельні

"Новыя АЗС штогод" - стала прафесійным крэда РУП "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт". Ужо не першым пабудаваным сёлета аб'ектам прадпрыемства, а таксама ўпрыгожаннем гарпасёлка Наваельня стала сучасная АЗС № 15. Яе ўрачыстае адкрыццё і запуск у эксплуатацию - знакавая падзея як для нафтавікоў Гродзеншчыны, аўтамабілістаў, так і для жыхароў нашага раёна.

Сучасная, выкананая па еўрапейскіх стандартах якасці, АЗС выгадна замяніла неактуальную і нязручную сёння кантэйнерную аўтазаправачную станцыю. Такі новы комплексны тып АЗС, як наваельнянская, мае шмат выгодаў. Па-першае, яна поўнасцю задавальняе патрабаванням бяспекі для людзей і для прыродных рэсурсаў. Па-другое, карыстацца паслугамі станцыі стала зручна і прыемна: за сябе гавораць мадэрновы выгляд, немалая плошча АЗС, два заправачныя астраўкі, кожны з якіх — на восем месцаў. У наяўнасці тут бензін АІ-92, АІ-95, нармаль-80, дызельнае паліва.



Калі ласка на "Кветкавую паляну"

"Дзе ў Дзятлаве можна набыць жывыя кветкі?" - запытае вас хтосьці. "У Наташы," - першае, што згадаеце вы і будзеце мець рацыю. Ужо больш за дзесяць гадоў Наталля Урбановіч радуе дзятлаўчан арыгінальнымі букетамі, разнастайнымі пакаёвымі раслінамі і добрымі парадамі кожнаму цікаўнаму кветкаводу. Сёлета побач са сціплым, але добра знаёмым нам гандлёвым павільёнам "У Наташы" адкрылася новая "Кветкавая паляна", крама, куды Наталля Урбановіч сардэчна запрашае наведвальнікаў.

"МАРА, ШТО СА МНОЮ З ДЗЯЦІНСТВА"

Для Наталлі Леанідаўны Урбановіч кветкі — гэта штодзённая работа, захапленне, спосаб творча праявіць сябе, урэшце рэшт, стан душы.