Аверчанка І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзіцячы санаторый "Налібоцкая пушча"

Размешчаны за 75 км ад г. Мінска, на тэрыторыі запаведніка Налібоцкая пушча. Профіль: лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, органаў дыхания, страўнікава-кішачнага тракту, скуры і падскурнай клятчаткі (профіль адзіны ў РБ).

Санаторый прымае дзяцей на лячэнне з падрыхтоучага па 6 класы, круглагадзічная школа. Дзеці пражываюць у 34 мясцовых нумарах. Лячэбна-дыягнастычная база прадстаўлена клініка-біяхімічнай лабараторыяй, функцыянальнай дыягностыкай-ЭКГ, спіраграфіяй, пікфлуаметрыяй, БОС-тэрапіяй і іншымі. Працуюць дактары-спецыялісты. У лячэнні выкарыстоўваецца мінеральная вада з уласных крыніц для піцця праз бювет і водалячэнне.



Дзіцячы санаторый "Сонейка"

Размешчаны за 88 км ад г. Мінска на беразе Руднянскага вадасховішча.

Профіль: лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, органаў дыхания, апорна-рухальнага апарата і эндакрыннай сістэмы.

Санаторый прымае на лячэнне дзяцей з падрыхтоўчага па 9 клас, школа круглы год. Дзеці пражываюць у 2-4 мясцовых нумарах. Лячэбна-дыягнастычная база прадстаўлена клініка-біяхімічнай лабараторыяй, функцыянальнай дыягностыкай (ЭКГ, спіраграфія, пікфлуаметрыя, БОС-тэрапія і іншыя). Працуюць дактары-спецыялісты.



Дзіцячы санаторый "Расінка"

Размешчаны за 256 км ад г. Мінска на беразе возера Абстэрна. Па выніках работы за 2008 і 2010 год быў прызнаны лепшай санаторнай арганізацыяй рэспублікі для дзяцей.

Профіль: лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, органаў дыхания, нырак і мочавыдзяляльнай сістэмы. Санаторый прымае дзяцей на лячэнне з падрыхтоўчага па 3 клас. Школа працуе круглы год. Дзеці пражываюць у 2-4 мясцовых нумарах.

Лячэбна-дыягнастычная база прадстаўлена клініка-біяхімічнай лабараторыяй, функцыянальнай дыягностыкай-ЭКГ, спіраграфіяй, мікфлуаметрыяй і іншым. Працуюць дактары-педыятры, ЛОР, псіхолаг, стаматолаг.



Дзіцячы санаторый "Случ"

Размешчаны за 125 км ад г. Мінска. Па выніках работы за 2008 год заняў 3-е месца сярод санаторна-курортных арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Профіль: лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, органаў дыхания, страўнікава-кішачнага тракту, апорна-рухальнага апарата. Санаторый прымае на лячэнне дзяцей з 4 па 11 класы. Дзеці пражываюць у 2-4 мясцовых нумарах. Круглы год вядзецца навучанне дзяцей у школе з цудоўна абсталяванымі кабінетамі.

Лячэбна-дыягнастычная база прадстаўлена клініка-біяхімічнай лабараторыяй, УЗІ-дыягностыкай, функцыянальнай дыягностыкай і іншымі. Працуюць спецыялісты: дактары-педыятры, псіхолаг, стаматолаг. Выкарыстоўваюцца метады лячэння: электралячэнне, водагразелячэнне, лазера-магнітатэрапія, цеплалячэнне, інгаляцыі, спелеалячэнне, водаратэрапія, усе віды масажу і іншае.



Запрашаем ў лепшыя санаторыі Беларусі

Адкрытае акцыянернае таварыства "Белаграздраўніца" сёння — гэта прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца. Больш за 30 гадоў санаторыі прапаноўваюць свае паслугі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні жыхарам Рэспублікі Беларусь, а таксама блізкага і далёкага замежжа. У цяперашні час здраўніца можа прапанаваць 2541 ложак, з якіх дзіцячых 1496.

Санаторна-курортныя ўстановы ААТ "Белаграздраўніца" прадстаўлены дарослымі санаторыямі:
- філіял "Санаторый "Радон" (420 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Сасновы бор" (250 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Парэчча" (180 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Світанак-Любань" (140 л/месцаў)

і дзіцячымі санаторыямі:
- філіял "Дзіцячы санаторый "Случ" (460 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Расінка" (240 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Сонейка" (240 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Налібокская пушча" (180 л/месцаў)
.