Антончык Л.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЛЕТНЯЕ СОНЦА НА КНІЖНАЙ СТАРОНЦЫ

Казлоўшчынская дзіцячая бібліятэка запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак у час летніх канікулаў прыняць удзел у мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у бібліятэцы.

Адкрыецца летні адпачынак святам да Міжнароднага дня абароны дзяцей “Хай усміхаецца дзяцінства”. Літаратурная гульня “На востраве Буяне” па казках А. С. Пушкіна пройдзе ў дзень нараджэння аўтара. Таксама можна будзе паўдзельнічаць у віктарыне “Што маем, тым прымаем”, разгадаць крыжаванку “Хто яны?” пра людзей, лёс якіх часова або назаўжды звязаны з нашай мясцовасцю, будуць прапанаваны калейдаскоп настольных гульняў “Тэрыторыя стасункаў”, мультпадарожжы, дэгустацыі кніжных навінак. Да 90-годдзя з дня нараджэння В. Быкава бібліятэкары падрыхтавалі агляд ваеннай прозы “Трагічная праўда вайны”.



ВЯЛІКАЕ СВЯТА, ДЗЕ КНІГ БАГАТА

Традыцыйнае вясновае свята – Тыдзень дзіцячай кнігі -- у Казлоўшчынскай дзіцячай бібліятэцы адкрыла маляўнічая кніжная выстава-знаёмства “Кніга – гэта цэлы свет”, на якой былі прадстаўлены дзіцячыя кнігі апошніх гадоў выдання, а таксама кнігі, якія ўмеюць “размаўляць, спяваць, гуляць”.

Значнай падзеяй Тыдня стала яркае, цікавае мерапрыемства “Вялікае свята, дзе кніг багата”. Бібліятэкар павіншавала самых лепшых чытачоў, размясціла іх фотаздымкі на стэндзе, узнагародзіла дыпломамі “За актыўнае чытанне і любоў да кнігі”, памятнымі сувенірамі.



ЧЫТАЕМ З РАДАСЦЮ

Пяць хвілінаў з бібліятэкай

Хутка ў дзяцей пачнуцца летнія канікулы. Каб гэты час прайшоў з карысцю, Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка прапануе сваім чытачам цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. Распачнуцца яны з мультымедыйнай прэзентацыі "Вось яно якое наша лета".

На працягу канікулаў у бібліятэцы будзе працаваць пашыраная кніжная выстава "Лета радаснага чытання". Яна задаваоліць любога чытача, дапаможа ў рабоце конкурснай праграмы летняга чытання "Чараўніцтва кніжнага лета".



КІНЬ МЫШКУ, ВАЗЬМІ КНІЖКУ!

Пад такім дэвізам праходзіў Тыдзень дзіцячай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы. Адкрыўся ён конкурсам чытачоў вершаў і баек паэта-юбіляра С. Міхалкова. Пераможцай конкурсу стала Ксенія Цынс.

Другі дзень тыдня быў прысвечаны праваслаўнаму чытанню "З Богам круглы год". Дзеці не толькі пазнаёміліся з аглядам праваслаўнай літаратуры, але і паразважалі над народнымі прыказкамі "У Бога ўсяго многа", "Хто рана ўстае, таму Бог падае", "Богу памаліся, ды за справу бярыся".

У Дзень казак юныя чытачы адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны "Беласнежка і сем гномаў", паўдзельнічалі ў гульні "Знайдзі казкі, у якіх прыгадваюцца колеры, лічбы".



ДЗЕЙНІЧАЕ ВЫСТАВА

Выстава "Песняры беларускай зямлі", прысвечаная Я. Купалу і Я. Коласу, на працягу года дзейнічае ў Казлоўшчынскай дзіцячай бібліятэцы. Напярэдадні дня нараджэння Купалы ва ўстанове была аформлена выстава, прысвечаная вершу "А хто там ідзе". Дарэчы, ён быў перакладзены на 82 мовы свету. Кампазітар А. Рагоўскі паклаў верш на музыку. Паводле матываў верша створаны палотны П. Сергіевіча, У. Гоманава, графічныя работы В. Шаранговіча, Я. Раманоўскага. З рэпрадукцыямі гэтых карцін знаёміліся дзеці раённага лагера "Эколаг". Таксама яны паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай Я. Купалу.

Для малодшых школьнікаў распрацавана крыжаванка "Сцежкамі Я. Купалы і Я. Коласа".



Праграма летняга чытання

Казлоўшчынская дзіцячая бібліятэка запрашае ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак прыняць удзел у мерапрыемствах, якія будуць праходзіць ва ўстанове ў час летніх канікулаў. Адкрылася свята праграмай, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей. На яе былі запрошаны выхаванцы дзіцячага сада.

Для дзяцей, якія наведваюць летнія лагеры, пройдуць конкурсная праграма "Са спортам сябраваць — здаровым быць" і экалагічнае прадстаўленне "Зялёны балаган".

Тым, хто цікавіцца творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, бібліятэка прапануе віктарыну "Сцежкамі Купалы і Коласа". Для ўсіх аматараў чытання будзе арганізавана кніжная выстава "Лета — лепшых кніг пара".