Аляхновіч В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“ЗДАРОВЫ Я - 3ДАРОВАЯ КРАІНА!”

3 17 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі прайшоў абласны моладзевы турзлёт "Здаровы я - здаровая краіна!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у турзлёце прынялі 19 каманд з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Дзятлаўшчына ўпершыню прымала ўдзельнікаў падобнага мерапрыемства. На гасціннай дзятлаўскай зямлі моладзь вобласці павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык. Апроч яго, з прывітальным словам да ўдзельнікаў турзлёту звярнуліся першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Аляксандр Міхайлавіч Коўш, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, Васіль Кандрацьевіч Міхно, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Браніславаўна Сцепаненка, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Валер'евіч Мацюкевіч. Яны падкрэслілі важнасць падобных мерапрыемстваў, якія скіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця сярод моладзі рэспублікі. Менавіта ёй будаваць заўтрашні дзень нашай краіны.



ВЕТЭРАНУ ПАШТОВАЙ СУВЯЗІ

У межах акцыі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці работнікі раённага аддзялення РУП “Белпошта” наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Юльянавіча Ляха. 43 гады ён прарабіў паштальёнам на вузле паштовай сувязі ў Дзятлаве.

Шмат добрых словаў ветэран пачуў ад начальніка Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі Наталлі Цітовай і старшыні прафсаюзнага камітэта Людмілы Радчанка. Яны перадалі Уладзіміру Юльянавічу віншавальную паштоўку ад дырэктара Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Івана Іванавіча Пратасевіча.



ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ: Л. ТОМЧЫК

Любоў Мікалаеўна Томчык прыехала ў Дзятлава 33 гады назад, калі пасля заканчэння Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума ў 1981 годзе была размеркавана ў Дзятлаўскі філіял Дзяржбанка СССР. Ноч перад першым працоўным днём адказны малады спецыяліст правяла на аўтастанцыі, бо з Пінска да Дзятлава аўтобусы хадзілі па вечарах. Хоць гарпасёлак і падаўся невялічкім, але шукаць свой банк прыйшлося доўга.

Любові выдзелілі месца ў інтэрнаце, уладкавалася, пачаліся працоўныя будні. Работа была складаная, адказная, але маладая эканамістка хутка набіралася вопыту. На рабоце пазнаёмілася з будучым мужам, міліцыянерам: ён працаваў ахоўнікам у банку. З’явілася сям’я, выраслі двое сыноў, нарадзіўся першы ўнук.



“З КЛОПАТАМ ПРА ВЕТЭРАНАЎ”

ААТ “Белаграпрамбанк” на працягу многіх гадоў аказвае ўсебаковую падтрымку ветэранам. Подзвіг, які здзейснілі нашы бацькі і дзяды для будучых пакаленняў у час Вялікай Айчыннай вайны, немагчыма вымераць ніякім чынам. Але ў нас, хто жыве пад мірным небам, ёсць яшчэ магчымасць аказаць падтрымку і выказаць павагу тым, хто праліваў сваю кроў за дабрабыт нашчадкаў.

Пра тое, як “Белаграпрамбанк” дапамагае ветэранам, расказвае намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра №3 у горадзе Дзятлаве Святлана Шафарэвіч.



АКТЫЎНЫ АДПАЧЫНАК ДЛЯ МОЛАДЗІ

З 27 па 29 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі. 15 каманд, больш за паўтары сотні ўдзельнікаў, змагаліся за перамогу ў шматлікіх турыстычных спаборніцтвах і конкурсах. Сярод іх -- валейбол, гульня ў “гарадкі”, падыманне гіраў, падцягванне на перакладзіне, перацягванне каната, армрэстлінг, дартс і, вядома ж, турыстычная паласа перашкодаў. Акрамя сваёй спартыўнай падрыхтоўкі каманды прадэманстравалі ўменне наладжваць турысцкі быт, выпускаць сценгазеты, спяваць песні ля вогнішча і танцаваць на начной дыскатэцы.

Адкрылі турзлёт намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мацюкевіч і галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда. Яны звярнуліся да ўдзельнікаў з прывітальным словам, пажадалі выдатна праявіць сябе ў конкурсах і добра адпачыць. Права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было даручана леташнім пераможцам – камандзе СВК “Граніт-Агра”. Тры гады запар яна заваёўвала пераходны турыстычны кубак, які па рэгламенце “пасяліўся” ў іх назаўжды.



ЛІЧБАВАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ ЎЖО ДАСТУПНА

З 9 верасня 2014 года, паводле графіка паэтапнага адключэння аналагавага тэлевізійнага вяшчання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, будзе спынена эфірная трансляцыя аналагавых тэлевізійных праграм “Беларусь 2+абласное ТБ Гродна”, “Беларусь 2+абласное ТБ Брэст”, якія транслююцца радыётэлевізійнай перадаючай станцыяй (РТПС) г. Слонім у дэцыметровым дыяпазоне хваляў.

Цяпер на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна магчымы ўпэўнены эфірны прыём пакета праграм лічбавага тэлебачання, якія перадаюцца з РТПС г. Слонім і н.п. Кашалева Навагрудскага раёна на 41 тэлевізійным канале (ТВК), РТПС н.п. Мыта Лідскага раёна на 49 ТВК і якія складаюцца на сёння з 8 тэлевізійных праграм: “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “АНТ”, “СТБ”, “НТБ-Беларусь”, “РТР-Беларусь”, “Мир”, “Беларусь 3” і адной гукавой праграмы “Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё”.



ЛЕПШЫЯ Ў НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ ВЫЗНАЧАНЫ

У мінулую суботу, 24 мая, 12 каманд сельгасвытворчых кааператываў, Дзятлаўскага лясгасу, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах пажарных падраздзяленняў. Побач за званне лепшай спрачаліся 9 санітарных дружын.

На ўрачыстым пастраенні поспехаў і добрага настрою удзельнікам спаборніцтваў пажадаў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта І. Крахмальчык. Затым каманды адправіліся кожны на свой участак спаборніцтваў.



ВУЧЫЦЦА НІКОЛІ НЕ ПОЗНА

Таццяна Мікалаеўна Каско працуе ў Дзятлаўскім раённым вузле электрасувязі з 1997 года. Яна з’яўляецца прыкладам таго, што вучыцца ніколі не позна. Жанчына памяняла сваю кваліфікацыю і цяпер атрымоўлівае другую адукацыю .

На сваё першае працоўнае месца ў вузле электрасувязі Таццяна Мікалаеўна прыйшла пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва тэхнічным работнікам. Цяпер працуе аператарам сувязі першага класа. На чэрвень у яе запланаваны выніковыя экзамены ў Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі, пасля якіх Таццяна Мікалаеўна атрымае дыплом спецыяліста ў сферы “Сетак і тэлекамунікацый”.



ПАД НАДЗЕЙНЫМ НАГЛЯДАМ

Віктар Вікенцьевіч Трайнель ў Дзятлаўскім вузле электрасувязі працуе з лютага 1989 года. Ураджэнец вёскі Хадзяўляны вучыўся ў Рыжскім лётна-тэхнічным вучылішчы, але лёс падрыхтаваў для добрага спецыяліста месца працы ў Дзятлаве. Цяпер Віктар Вікенцьевіч – электрамеханік электрасувязі.

У яго абавязкі ўваходзіць тэхнічная дакументацыя і паспартызацыя лінейна-кабельных збудаванняў, праектаванне і тэхнагляд за будаўніцтвам аб’ектаў сувязі.

-- Цяпер мы ўводзім менш аб’ектаў, -- расказвае пра сваю работу Віктар Вікенцьевіч, – таму што большая частка гэтай работы была праведзена ў двухтысячныя і на пачатку гэтага дзесяцігоддзя. Мы ўстанавілі ўсе электронныя станцыі, падвялі кабелі.



П. СОКАЛ: “РАЗВІЦЦЁ ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ – РЭСПУБЛІКАНСКІ ПРЫЯРЫТЭТ”

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сувязі карэспандэнт газеты сустрэўся з начальнікам Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі П. Сокалам.

-- Пётр Палікарпавіч, ведаю, што гэты год юбілейны для раённага вузла сувязі. З чым ваша прадпрыемства падыходзіць да юбілейнай даты?
-- Так, 26 чэрвеня 1944 года быў афіцыйна створаны Дзятлаўскі вузел сувязі. І ў гэтым годзе мы адзначаем 70-годдзе. За гэты час сувязь прайшла вялікі шлях. Калі пачыналася з аднаго камутатара і некалькіх коней, то цяпер у нашым раёне па статыстыцы на 100 чалавек даводзіцца 52 стацыянарныя тэлефонныя апараты. Калі ўлічыць, што імі карыстаюцца цэлыя сем’і, то недахопу ў тэлефоннай сувязі няма.