Абухаў В.



Дзяніс Сасінскі: "Армію трэба зразумець"

Ужо амаль шаснаццаць месяцаў служыць у інжынерных войсках у вайсковай часці 33933 горада Слоніма наш зямляк Дзяніс Сасінскі.



Камандзір, які не бачыў кулі

Абараняць сваю зямлю, прымаць удары і ахвяраваць жыццём - гэта подзвіг, за які шмат хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны атрымліваў званне Героя Савецкага Саюза. Сярод такіх герояў - Рыгор Тарасаў.



Меры сацыяльнай абароны ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў

Якую дапамогу павінны атрымліваць ветэраны, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў? Гэта пытанне актуальнае ў многіх краінах свету. Нават у такой эканамічна развітай дзяржаве як ЗША, дапамога ветэранам не на самым высокім узроўні, а спрэчкі аб аб'ёме ветэранскіх ільгот не сціхаюць асабліва зараз.

Беларусь не з'яўляецца выключэннем. У сродкі масавай інфармацыі прыходзяць звязаныя з тэмай ільгот лісты воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аналіз гэтай пошты паказвае, што людзі часам і не здагадваюцца аб тым, на што яны маюць права. Нярэдкія выпадкі, калі прадстаўнікі дэструктыўнай апазіцыі на Інтэрнэт-сайтах незарэгістраваных арганізацый з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў грамадстве наўмысна скажаюць інфармацыю аб ільготах "афганцаў".