Абрамчык В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ІНТЭЛЕКТ -- САМАЯ ВЯЛІКАЯ КАШТОЎНАСЦЬ НАЦЫІ

У гімназіі №1 г. Дзятлава прайшоў чарговы, дзясяты, конкурс "Інтэлектуал гімназіі-2013". У ім прынялі ўдзел вучні 5 -- 11 класаў. У фінал выйшлі Яўгенія Лявончык (5 клас), Вольга Жыбко (6 клас), Павел Цярэшка (7 клас), Дар'я Зубрыліна (8 клас), Аляксандра Урбановіч (9 клас), Маргарыта Крупіца (10 клас), Крысціна Салаўёва (11 клас).

Фіналісты прынялі ўдзел ў інтэлект-шоу, якое і вызначыла пераможцу. Удзельнікам былі прапанаваны чатыры конкурсы: самапрадстаўленне ("Хто я, які я?"), маё хобі ("Свет маіх захапленняў"), праект, прымеркаваны да Года беражлівасці ("З малога складаецца вялікае") і інтэлект-турнір з 20 інтэлектуальных пытанняў, прапанаваных у выглядзе камп'ютарнай гульні "Свая гульня".

Падрыхтаваліся фіналісты на выдатна. Кожны конкурс суправаджаўся мультымедыяпрэзентацыямі, канкурсанты спявалі, ігралі на музычных інструментах, расказвалі і паказвалі напрацоўкі, зробленыя сваімі рукамі.



"МЫ ЖЫВЁМ ЗДОРАВА!"

Адказваюць вучні гімназіі №1 г. Дзятлава на пытанне аб іх установе. Так лічаць і тыя, хто займаецца тут толькі шэсць месяцаў, і выпускнікі-адзінаццацікласнікі, якія некалі прыйшлі ў яе сцены, здаўшы ўступныя іспыты.

Нядаўна ў гімназічным прэс-цэнтры прайшоў круглы стол з удзелам адміністрацыі і вучняў. Прысутныя мелі магчымасць выказаць свае меркаванні наконт вучобы і гімназічнага жыцця.

-- Мы любім сваю гімназію, -- расказала Яўгенія Кетка, вучаніца 8 "Б" класа. — Тут можна не толькі вучыцца, але і паспрабаваць свае сілы ў вершаскладанні, вакале, сыграць ролю казачнага персанажа на сцэне, паўдзельнічаць у конкурсе паэтычнага майстэрства, а тыя, хто добра малюе, могуць стаць удзельнікамі гімназічнай выставы, атрымаць прыз за лепшую работу. Гімназія дае магчымасць прыняць удзел у алімпіядным руху, актыўна вывучаць прадмет, рыхтавацца, заняць прызавое месца. Так, сёлета я заняла другое месца на абласной алімпіядзе па матэматыцы, рыхтуюся да яе рэспубліканскага этапу. Настаўнікі і класныя выхавальнікі ўважліва ставяцца да прыродных здольнасцяў дзяцей, стараюцца іх усебакова развіваць.



Прабіцца праз церні да зорак

Гэта змагла сёлета вучаніца 5 класа Паліна Губко, пераможца штогадовага конкурсу "Інтэлектуал гімназіі". Нядаўна ў чарговы, дзявяты раз, прайшоў ён у сценах гімназіі і быў прысвечаны Году кнігі.

У ім прынялі ўдзел усе вучні 5-11 класаў. Конкурс стаў для гімназістаў традыцыяй і праводзіцца ў тры этапы. Для першага этапу настаўнікамі-прадметнікамі былі падрыхтаваны пытанні. Адказы на іх давалі ўсе вучні класа. Так вызначыўся пераможца — інтэлектуал класа. Тыднем пазней паміж сабой спаборнічалі інтэлектуалы класаў. Пытанні, якія прапанавалі ім, былі разлічаны на добрае веданне гісторыі, мовы, літаратуры, матэматыкі, геаграфіі і іншых навук. Так вызначыліся фіналісты.

Імі сталі Паліна Губко (5 клас), Дзіяна Маркава (6 клас), Насця Пазняк (7 клас), Каця Ляшчун (8 клас), Віка Франюк (9 клас), Ілья Сташэнка (10 клас), Валерый Емяльянчык (11 клас).



Доўгі шлях да поспеху

Прайшлі разам, крок за крокам набліжаючы мэту, настаўніца матэматыкі Дзятлаўскай гімназіі, камеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ганна Станіславаўна Урбановіч і яе выхаванец, вучань 8 класа Павел Дарашкевіч. Сёлета на абласной алімпіядзе па матэматыцы Павел атрымаў дыплом III ступені.

— Мне падабалася матэматыка яшчэ ў пачатковай школе, калі нас вучыла Г. У. Жадзейка, — расказвае Павел. — Менавіта яна першая заўважыла мае здольнасці і прапанавала схадзіць у трэцім класе на раённую алімпіяду па беларускай мове, матэматыцы і курсе "Мая радзіма Беларусь", дзе я заняў прызавыя месцы.



Гімназія: адгалоскі восеньскага кірмашу

Наладжваць кірмашы стала традыцыяй у Дзятлаўскай гімназіі. Кожны год такі кірмаш праходзіць увосень і вясною, калі настае час сабраць трохі сродкаў на падпіску цікавых выданняў для вучняў і дапамагчы падшэфным-выхаванцам карэкцыйна-развіваючага цэнтра — годна сустрэць навагоднія святы.

Сёлетні восеньскі кірмаш прайшоў у канцы лістапада і супаў з яшчэ адным мерапрыемствам — семінарам дырэктараў раёна, на якім абмяркоўваліся пытанні здаровага ладу жыцця.

Вучні падрыхтаваліся старанна. Чаго толькі ні навыпякалі яны разам са сваімі матулямі: і розных гатункаў пячэння, і трубачкі, і пірожныя, і тарты. На любы густ! А яшчэ запрасілі гасцей з розных арганізацый, бо вядома, чым больш людзей пабывае на кірмашы, тым больш шанцаў прадаць свой тавар.