Абрамчык Алена

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Логіка родам з Гузнёў

Невялічкая вёсачка Гузні Дзятлаўскага раёна, у якой у 2009 годзе налічвалася 23 жыхары, знаходзіцца недалёка ад ракі Нёман, на старажытнай зямлі, дзе калісьці, многа тысяч гадоў таму, размяшчаліся першыя стаянкі першабытнага чалавека.



Акадэмік з душой паэта

Гартаю кнігу-апьбом акварэляў Аляксандра Іванавіча Лакоткі "Прастор родны. Беларусь", і на душы становіцца цёпла, пяшчотна. Ведаю вучонага асабіста, шмат разоў сустракалася, у памяці засталі-ся непаўторныя хвіліны прыемных стасункаў.



Добры быў чалавек з роду Літавараў

Так бывае: чалавека няма, а памяць пра яго жыве. Добрая памяць, удзячная. У сэрцах блізкіх, у душах знаёмых і супрацоўнікаў, ва ўспамінах сяброў, прыяцеляў і проста тых, хто чуў шчыры водгук пра чалавека, але сам не быў з ім знаёмы, ніколі не бачыўся.



Ветэран і сёння ў страі

Гады два таму напісала ў раённую газету артыкул "Гісторыя жыве побач з намі", у якім звярнулася да жыхароў Дзятлаўшчыны з просьбай прыносіць старыя і непатрэбныя рэчы ў музей. Магчыма, такія прадметы якраз тое, што так неабходна "храму гісторыі" для стварэння новай экс-пазіцыі. Адгукнуліся многія.



Святлана Салодкая: чыстая мелодыя народнай душы

Ансамбль "Свята" ведае кожны беларус. Цудоўныя народныя песні ў выкананні прафесіяналаў гучаць, як дзіўныя чары, заварожваюць, захапляюць. У ансамблі сапраўды сабраліся людзі неардынарныя, самаадданыя, сапраўдныя рупліўцы на ніве роднай культуры. Сярод іх - Святлана Аляксандраўна Салодкая.



Жыццё, аддадзенае клопатам пра зямлю

Неяк аднаго разу ў Дзятлаўскі музей завітаў Аляксандр Кот, жыхар гарадскага пасёлка Наваельня, з прапановай паехаць у Барышына да Сямёна Сяргеевіча Ляшэвіча - уладальніка некалькіх дзяржаўных узнагарод за шматгадовую і добрасумленную працу ў калгасе "Гвардыя", ветэрана працы.



Што можна паказаць бязвізаваму турысту

Уявім сабе, што такіх турыстаў будзе шмат наступным летам, у самы сезон турыстычных вандровак. Сапраўды, што паказаць, на Дзятлаўшчыне ж шмат месцаў і пабудоў, якія варта ўбачыць. А трэба, напрыклад, выбраць толькі пяць: час абмежаваны. Давайце павандруем па самых цікавых мясцінах.



Дарога ў некалькі лёсаў

Еўдакія Рыгораўна Улога - настаўніца пачатковых класаў Хвінявіцкай школы. Яе працоўная дзейнасць на ніве адукацыі адзначана адной з высокіх педагагічных узнагарод - нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".