Абрамчык А.



Ад роднай зямлі

Так можна сказаць пра жыццё і навуковую дзейнасць прафесара Алены Іванаўны Ківейшы, якой 5 снежня споўнілаcя б 85 гадоў. Алена іванаўна наша зямлячка, нарадзілася на хутары Львоўшчына непадалёк ад вёскі Явар у сялянскай сям'і. Некалькі гадоў таму яе не стала.



Фізік з крылатай душой

Не будзем весці дыскусіі на тэму, хто важнейшы ў жыцці — фізікі ці лірыкі. Патрэбныя і тыя, і другія. I людзей з крылатай душой, і з матэматычным складам мыслення на нашай дзятлаўскай зямлі шмат. Ёсць у нас і вучоныя-фізікі, прычым знакамітыя не толькі у Беларусі, але і далёка за яе межамі.



Акадэмік з вёскі Кузьмічы

Праўду кажуць: чым больш адукаваны і інтэлігентны чалавек, тым прасцей з ім весці гутарку. Менавіта такое ўражанне засталося ад размовы з нашым земляком, акадэмікам Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Іванавічам Лакоткам.

Сёлетні Год навукі даў нашаму музею штуршок для пошуку землякоў — людзей навукі. Пра Аляксандра Іванавіча ўжо былі матэрыялы, сабраныя некалькі гадоў таму, ёсць у музейным сховішчы і кнігі вучонага. Аднак захацелася сустрэцца з ім асабіста, пагутарыць, а заадно і папоўніць музейны фонд.



Светлым імем маці славіцца зямля

Маці, мама, матуля... Самыя святыя і светлыя словы на зямлі. Сутнасць іх разумеет глыбока толькі тады, калі сам дажываеш да пэўнага ўзросту, пачынаеш задумвацца над тым, што жыццё такое хуткаплыннае, крохкае, як шкло, непрадказальнае. Кагосьці з тваіх блізкіх ужо няма на гэтым свеце, але яшчэ жывая мама — і ты адчуваеш сябе маладым, яе дзіцём, верыш, што мама будзе жыць і жыць, што мама вечная. Ёй можна патэлефанаваць вечарам, пачуць навіны пра родную вёску і яе жыхароў, пра радню, далёкую і блізкую, якой ты і не помніш, але слухаеш уважліва, час ад часу ўстаўляючы слова. А ў сэрцы радасць: як добра, што ў цябе ёсць мама!

Маме прысвячаюць вершы і кнігі, з імем мамы ідуць у бой салдаты. Маме прысвечаны і чырвоныя дні календаре. Адзін з іх — Дзень маці, што адзначаецца 14 кастрычніка. У народзе яго называюць Пакроў (Пакровы).



Гасцінна сустракаў Ваўкавыск

Хіба гэта не цікавы занятак — вандроўкі, асабліва калі выправляется ў дарогу з цікавымі табе людзьмі і аднадумцамі. Так атрымалася і 8 лютага.



ГІСТОРЫЯ - ЦАРЫЦА НАВУК

3 такім перакананнем жыве і працуе настаўніца гісторыі гімназіі №1 горада Дзятлава Лідзія Андрэеўна Ляўкевіч. А калі чалавек у нечым перакананы, то будзе несці святло сваіх перакананняў праз усе жыццё, працаваць так, каб гэта складаная навука, якая патрабуе не толькі ведаў, але і глыбокага аналізу, для школьнікаў перататрылася ў радасную дзею.

У кожнага настаўніка свой педагагічны лёс, свой шлях да сэрцаў дзяцей, свая дарога да педагагічнага майстэрства. Нельга сказаць, што ў некага яна лёгкая і бязвоблачная — усе прабіраюцца праз церні, шукаюць і знаходзяць, губляюць і ідуць наперад, да новых вяршыняў, інакш не будзе настаўніка, не будзе прафесіянала і проста Чалавека з вялікай літары, якім павінен быць кожны ў сваёй прафесіі.



МЫ НЕ ЗВЕДАЛІ ЖАХАЎ ВАЙНЫ

Я папрасіла сваіх вучняў-выпускнікоў напісаць пра тое, што з пачутага пра вайну найбольш уразіла, запомнілася, Што з пабачанага панінула адметны след у душы і свядомасці, што ўвогуле яны думаюць пра той час.

Аляксандра Жэгалік:



У ЧЫМ САКРЭТ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ?

Сям'я... Гэта проста пaпa, мама и дзеці ці нешта значна большае? Кожны адкажа на гэта пытанне па-свойму, але большасць з нас адзначыць: сям'я-гэта радасць, святло, надевя, падтрымка, вера ў будучыню. Сям'я... Якой яна сёння павінна быць? Колькі трэба мець дзяцей, каб жыло шчасце пад вашым дахам не год і не два, а ўсё жыццё?

Давайце паспрабуем знайсці адказ па пытанне ў сям'і, дзе гадуюцца тры хлопчыкі, дзе жывуць мір, давер і лагода. Гэта сям'я Віктара Віктаравіча і Наталлі Міхайлаўны Скібінскіх. Настаўнікі гімназіі ў адзін голас скажуць: цудоўныя хлопчыкі Павел і Ілья Скібінскія. Выхаваныя, уважлівыя, тактоўныя, ніколі не пакрыўдзяць злым словам аднакласнікаў, памяркоўныя, з павагай ставяцца да дарослых. А яшчэ яны выдатныя матэматыкі, абодва займаюць прызавыя месцы на раённай алімпіядзе, удзельнічаюць у абласной. I гэта ад сям'і, ад таты і мамы, ад іх узаемаадносін, іх павагі адзін да аднаго, іх любові і пяшчоты. Бо хіба могуць у канфліктнай сям'і вырасці такія цудоўныя дзеці? Толькі ў дружнай і шчаслівай.



ПІСЬМЕННІК, ТВОРЦА, ВЕРНЫ СЫН РОДНАЙ ЗЯМЛІ

Да 80-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка

Веліч слова і духу адлюстравалася ў творчасці нашага земляка, пісьменніка з вёскі Варакомшчына Дзятлаўскага раёна Вячаслава Адамчыка. Слова беларускага, чыстага, народнага, сакаўнога, таго, што можна яшчэ пачуць з вуснаў вяскоўцаў, дзятлаўчан. І духу Чалавека з вялікай літары, з непадробнай дабрынёй і інтэлігентнасцю, чалавека, які, робячы тое, у чым быў перакананы, тварыў вечнасць, бо кнігі яго будуць чытаць і сёння, і заўтра, і праз сотню гадоў.

Калі пачынаеш гаварыць пра чалавека, пісьменніка, творцу такой велічыні, як Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык, думаецца: якое шчасце, што табе давялося некалі сустрэцца з гэтым чалавекам, размаўляць з ім, бачыць яго шчырыя, крыху сумнаватыя вочы і назаўсёды запомніць словы: "Пакланіцеся ад мяне маёй зямлі, маёй Дзятлаўшчыне…"



ЁН ШЧЫРА ЛЮБІЎ РОДНЫ КРАЙ...

Любоў гэта ішла ад самага сэрца, бо Віктар Шымук быў і заставаўся дзятлаўчанінам, хоць шмат гадоў пражыў у Мінску, знаходзіўся ў цэнтры літаратурнага і грамадскага жыцця. Але пры любой нагодзе вяртаўся сюды, на родную зямлю, пажадаў вярнуцца на Дзятлаўшчыну і на вечны спачын.

Другога красавіка спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, цудоўнага паэта, чалавека вялікай душы, які шчыра любіў родны край і прысвяціў яму свае найлепшыя творы.

Нарадзіўся Вікенцій Мікалаевіч Шымук у 1933 годзе ў вёсцы Змяёўцы, у сям’і селяніна. Бацька паэта родам з вёскі Нарбутавічы, маці -- з Беластока. Пазнаёміліся яны ў час грамадзянскай вайны, у 1922 годзе, калі чырвонаармеец Мікалай Міхайлавіч Шымук трапіў на Беласточчыну.