Аблажэй Г.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Свята ў Казлоўшчьне

Добрай традыцыяй у Казлоўшчыне стала правядзенне народных святаў, вечароў адпачынку, іншых цікавых мерапрыемстваў. Вось і нядаўна ва ўтульнай зале мясцовага кафетэрыя прайшла вечарына да Дня абаронцаў Айчыны і Дня жанчын 8 Сакавіка.

Ініцыятарамі мерапрыемства сталі старшыня сельскага выканкама В. А. Бялятка, дырэктар мясцовага Дома культуры Д. Д. Міскевіч, старшыня пасялковага таварыства інвалідаў В. М. Барысік.

Святочны агеньчык наведалі ветэраны вайны і працы, члены таварыства інвалідаў, усе, хто любіць музыку і песні. Гасцямі мерапрыемства былі старшыня раённай арганізацыі інвалідаў В. Ю. Берднікава, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў В. Р. Саламевіч, старшыні таварыстваў інвалідаў з Гезгалаў і Наваельні.



ДОБРАЕ СЛОВА -- ЯК ЛЕКІ

Напярэдадні 8 Сакавіка хачу расказаць у сваім допісе пра добрую, абаяльную і шчырую жанчыну, якая жыве ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына.
Ларыса Аляксандраўна Бялятка працуе загадчыцай пасялковай аптэкі ўжо 40 гадоў. За гэты час яе палюбілі жыхары, яны часта называюць жанчыну "наш доктар". І гэта ў пэўнай ступені адпавядае ісціне: паліклініка знаходзіцца далекавата, не кожны ў непагадзь можа дайсці туды, а аптэка размешчана ў цэнтры пасёлка. І жыхары ўпэўнены, што зайшоўшы ў аптэку, яны атрымаюць слушную параду, купяць патрэбныя лекі, пачуюць добрае слова.

У рабоце з людзьмі патрэбны любоў, душэўныя шчодрасць, сардэчнасць. У Ларысы Аляксандраўны гэтыя якасці ёсць. Жанчына заўсёды знаходзіць агульную мову з людзьмі, тыя словы, які нярэдка дапамагаюць лепш за лекі. У адносінах з людзьмі Ларыса Аляксандраўна памяркоўная, ветлівая, сумленная. Да яе парадаў прыслухоўваюцца, з ёю раяцца, ад яе ніколі ніхто не чуў грубага слова. Добры настрой перадаецца ўсім, каму давялося сустракацца з гэтай цудоўнай жанчынай. Ларыса Аляксандраўна нібыта зараджае сваёй энергіяй, аптымізмам. І заўсёды здзіўляешся, як у яе гэта атрымліваецца.



"МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА РОДНЫ КУТ"

Правядзенне цікавых мерапрыемстваў стала добрай традыцыяй у Казлоўшчынскай пасялковай бібліятэцы. Нядаўна тут прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Патрыёт", на якое былі запрошаны навучэнцы Казлоўшчынскага ліцэя, аматары паэзіі, усе, каго цікавіць літаратура.

Чытачам была прадстаўлена літаратурная імпрэза "Майго дзяцінства родны кут", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння таленавітага ўраджэнца Дзятлаўшчыны, паэта Віктара Шымука. Аб яго творчасці, а таксама аб творчасці паэтаў, пісьменнікаў Дзятлаўшчыны В. Адамчыка, І. Дварчаніна, Я. Матвеева, расказвала выстава ў чытальнай зале. Да мерапрыемства былі аформлена буклеты з інфармацыяй аб людзях Казлоўшчыны, якія пішуць вершы.
Людміла Іванаўна Хілімончык, загадчыца Казлоўшчынскай бібліятэкі, распачала мерапрыемства з аповеду аб жыццёвым і творчым шляху Віктара Шымука. Была падрыхтавана і прэзентацыя фотаздымкаў паэта, яго родных і блізкіх. Супрацоўнікі бібліятэкі Таццяна Віктараўна Махнач, Раіса Іванаўна Лішык прыгадалі цікавыя старонкі з біяграфіі паэта, зачыталі яго творы, сярод якіх "Родная станцыя", "Я пакіну вам гэтыя рэкі", "Дзятлаўка", "Роздум".



"Вас вітаць мы сёння рады"

Пад такой назвай у Казлоўшчынскім яслі-садзе прайшло мерапрыемства, прымеркаванаеда Дня настаўніка. На яго былі запрошаны педагагічныя работнікі дашкольнай установы, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. У прыгожа аформленай зале сабраліся выхаванцы дзіцячага сада, выхавальнікі, памочнікі выхавальнікаў.

Вечар-сустрэчу адкрыла загадчыца сада Алена Вячаславаўна Гомзікава. Спачатку яна павітала ўсіх прысутных, затым крыху спынілася на гісторыі ўстановы. Загадчыца расказала пра свой невялікі, але згуртаваны калектыў — усе работнікі сада па-сапраўднаму любяць дзяцей, аддаюць ім цяпло сваіх шчодрых сэрцаў.