Дзеці ліхалецця


У Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна адкрыты музей «Дзеці ліхалецця». Ен пастаянна папаўняецца новымі фотаздымкамі, пісьмамі, дакументамі, якія расказваюць аб лёсе дзяцей, трапіўшых у гады вайны ў фашысцкую няволю. Так, старонка за старонкай ажывае, паўстае перад намі незабыўная, жудасная гісторыя апаленага вайной маленства.

...За пяць дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 17 чэрвеня 1941 г., на Беларускім вакзале ў Маскве сабраліся дзеці, якія ехалі адпачываць на летнія канікулы ў піянерскі лагер «Наваельня»… Тут былі дзеці рэвалюцыянераў, вядомых дзеячаў камуністычных партый і антыфашысцкага падполля Італіі, Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі, Балгарыі, Кітая, Карэі і іншых краін. Бацькі гэтых дзяцей за камуністычныя перакананні і антыфашысцкую дзейнасць былі вымушаны са сваімі сем'ямі перабрацца ў Савецкі Саюз.

Адзінаццацігадовы Іонка Чынгелаў — сын балгарскага камуніста-антыфашыста Пятра Чынгелава і дванаццацігадовы Юра Галавін — сын кітайскага рэвалюцыянера інтэрнацыяналіста жылі ў Маскве ў адным доме, вучыліся ў адной школе. 3 імі сябраваў і дзесяцігадовы масквіч Ігар Астаф'еў, бацька якога ваяваў у іспанскай інтэрбрыгадзе. Сярод ад'язджаючых былі кітаец Ван Лі, аўстрыйцы брат і сястра Карл і Люцыя Мюніхрэйтэр, Грэта Штадлер і Фердынанд Траўтман, Уладлен Бадзіян, немка Ірма Эверс, негр Джым Камагораў, румын Уладзімір Буйкан-Макараў, югаслаўка Роза Авербах, чэх Эрык Гаруноў, кітайка Чы Ін — дачка маршала Джу Дэ і іншыя.

Піянерскі лагер у г. п. Наваельня размяшчаўся ў памяшканні сярэдняй школы. Месца адпачынку было цудоўнае — сасновы лес, луг, а пад гарой — такая празрыстая рачулка!.. Будынак стаяў на ўзгорку, а навокал унізе расцілаўся суцэльны зялёны дыван... I над усёй гэтай казачнай прыгажосцю ззяла бязвоблачнае неба.

Нядзельнай раніцай 22 чэрвеня 1941 г. усёй кампаніяй разам з мясцовымі рабятамі дзеці пайшлі купацца на рэчку. Яны нават не паспелі нацешыцца ласкавым, пяшчот-ным сонейкам, адчуць асалоду паветра сасновага бору, як раптам загудзеў самалёт, які нізка ляцеў над зямлёй. На крылах яго чорныя крыжы. Не адразу зразумелі, адкуль тут, у савецкім небе фашысцкі самалёт.

Праз некалькі хвілін на чыгуначнай станцыі прагрымелі страшныя выбухі. I дзеці ўбачылі дым, уверх падымаліся чырвоныя, прадаўгаватыя языкі полымя. Так пачалася для іх вайна. Яны апынуліся далека ад родных, блізкіх.

Але аб дзецях не забылі. Як стала вядома аб пачатку вайны, у Мінск, Баранавічы, Навагрудак паляцелі тэлеграмы, а на другі дзень з Мінска выехаў аўтобус, але ён так і не дабраўся да Наваельні: толькі пазней стала вядома, што гэты аўтобус быў апракінуты ўзрыўной хваляй.

Мясцовыя жыхары, у тым ліку і выхавацелі, у першыя дні вайны спешна эвакуіраваліся. 3 дзецьмі, у чаканні транспарту з Масквы, засталася толькі адна жанчына — цётка Мальвіна, былая кухарка лагера. У першы жа дзень вайны яна ўзяла пяцярых самых маленькіх — Джыма Камагорава, Эрыка Гарунова, Уладлена Бадзіяна, Ірму Эверс і Валодзю Марсіна — і пайшла да чыгункі, каб адправіць рабят. Але паязды і машыны былі перапоўнены, і дзяцей ніхто не рашаўся браць. Нарзшце, у адну з машын, якая везла параненых, удалося пасадзіць траіх самых маленькіх: Джыма, Эрыка і Уладлена. Іх узяў з сабой маёр Георгіеўскі. 3 Ірмай і Валодзяй Мальвіна вярнулася назад.

Як стала пасля вядома, праз некалькі дзён абоз з раненымі аказаўся ў варожым тыле. Трое рабят, ва ўзросце 8 — 9 гадоў, засталіся адны. Навокал ляжалі параненыя і забітыя, валяліся перавернутыя ад узрываў аўтамабілі, іншая ваенная тэхніка, вазы. Тэта было так страшна, што дзеці, забыўшы пра знямогу, голад і смагу, кінуліся адсюль. Яны беглі на ўсход, насустрач свайму лёсу.

Вось і Мінск. Як не падобны ён на той Мінск, які яны да гэтага бачылі: вуліцы завалены пабітай цэглай, замест дамоў дымяцца руіны. Паўсюдна — чужая мова, салдаты ў шэрых і чорных мундзірах. Дзеці хаваліся ў развалінах, у старых цыстэрнах і толькі ноччу вылазілі адтуль, каб знайсці сярод адходаў што-небудзь паесці. У час адной з такіх вылазак Уладлена, Джыма і Эрыка схапіла начная варта.

Раніцай дзяцей адправілі пешшу ў Дразды, што побач з Мінскам. Тут, у былым санаторыі, іх ужо чакала спецыяльная «сартыравальная каманда», якую ўзначальваў фашысцкі доктар Бот. 3 самым сур'ёзным выглядам знаўцы, узброіўшыся кронцырку лем, ён мераў галовы рабят, тыкаў пальцам у жывот, пасля чаго дзяцей кідалі ў спецыяльную машыну. На ей «неарыйцаў» адвозілі ў Мінск, дзе неўзабаве яны знішчаліся.

Да пакінутых у Драздах часта наведваліся людзі ў чорнай форме СС. Яны адбіралі чарговыя партыі дзяцей для работы ў Германii. Джым уцёк. Ён трапіў у дзіцячы прытулак, арганізаваны ў час акупацыі мінскімі ўрачамі і настаўнікамі на далёкай ускраіне горада, у падвале дома. Там знаходзіліся дзеці расстраляных фашыстамі партыйных і савецкіх работнікаў, а таксама загінуўшых партызан і падпольшчыкаў: беларусы, рускія, украінцы, яўрэі...

Фашысты рэдка заглядвалі сюды, а калі з'яўляліся побач, дык, убачыўшы фасад змрочнага аднапавярховага дома, спяшаліся хутчэй убрацца. На дзвярах вісела вялікая дошка з надпісам «Сыпны тыф». Сюды і трапіў дзевяцігадовы Джым Камагораў. Тут ён прабыў гады, перажыў страшны час акупацыі, дачакаўся вызвалення. Цяжка ўявіць сабе лес беднага негрыцёнка, калі б не добрыя людзі...

Надыходзіла зіма 1941 г., яна несла новыя беды вязням драздоўскага лагера. Сціплая вопратка не ратавала ад надыходзячых халадоў. Пачасціліся ўцёкі з лагера. Некалькі разоў спрабавалі ўцячы Эрык Гаруноў і Уладлен Бадзіян. Але іх лавілі, вярталі ў лагер і жорстка білі. Ачуняўшы ад пабояў, хлопцы рыхтавалі новы план. 3 апошняга ўцёку, які таксама на ўдаўся, Эрык не вярнуўся. Знясілены, ён неглыбока зарыўся ў снег і замёрз. Яго сябра Уладлена немцы злавілі і перакінулі ў іншы, болып страшны, лагер — у Астрашыцкі Гарадок, адкуль у 1942 г. ён з групай малышоў і асабліва знясіленых дзяцей быў дастаўлены ў Сёмкава, непадалёку ад Мінска, дзе рабят чакала галодная смерць.

Восенню 1943 г. па мясцовых сёлах разнеслася страшная вестка: азвярэлыя няўдачамі фашысты пачалі падрыхтоўку да ліквідацыі Сёмкаўскага дзіцячага дома.

Гэтыя жахлівыя задумы фашысцкіх карнікаў сталі вядомы партызанскай брыгадзе «Штурмавая». Было прынята рашэнне выратаваць дзяцей. У суровую лютаўскую ноч 1944 г. пад самым носам у фашыстаў партызаны зрабілі налёт на Сёмкава і выратавалі ўсіх 270 маленькіх вязняў. Каля 50 павозак, загадзя падрыхтаваных у партызанскай зоне, перавезлі дзяцей за шасэйную дарогу, якія пад аховай народных мсціўцаў схаваліся ў лясах Лагойшчыны.

Сярод выратаваных быў сын аўстрыйскага камуніста Зігфрыда Бадзіяна, удзельніка Нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі, які знаходзіўся на фронце. Раніцай гітлераўцы ўзнялі трывогу, кінуліся ў пагоню за партызанскім абозам. Але ўжо было позна...

У партызанскай зоне, ачышчанай ад акупантаў, дзеці знайшлі мацярынскую ласку, цеплыню і чалавечы клопат. Сотні беларускіх сялянак з вёсак Бяседы, Дашкі, Лысая Гара, Забор'е прыходзілі ў штаб і настойліва прасілі даць ім на выхаванне дзіця.

Уладлен Бадзіян знайшоў прытулак у в. Дашкі. Простыя беларускія сяляне — Максім і Параска Панышы — замянілі бацькоў аўстрыйскаму хлопчыку.

Летам 1944 г. прыйшла Чырвоная Армія, і Уладлену пашчасціла цераз аднаго афіцэра пераслаць пісьмо сваім бацькам. Хутка за ім прыехала Ганна Гульбінская.

...Мінулі гады. Разам з бацькамі ён вярнуўся на радзіму — у Аўстрыю, закончыў інстытут і працуе дырэктарам фірмы «Ангер». Актыўна падтрымлівае гандлёвыя сувязi з СНГ.

Так склаўся лёс трох хлопчыкаў, якіх адправіла Мальвіна з абозам параненых.

...Дзеці, якія засталіся ў Наваельні, сабраліся ў вялікім пакоі школьнага будынка. Ішла спрэчлівая гаворка сярод старэйшых. Адны прапаноўвалі чакаць аўтобуса, другія — дабірацца да дому самастойна.

У Маскву вырашылі ісці пяцёра: кітаец Ван Лі Ізмайлаў, балгарын Іонка Чынгелаў, рускі Ігар Астаф'еў, славак Юлій Герэ, кітаец Юра Галавін. Юлій Герэ ўгаварваў сваю сястру Валю ісці разам з ім, але Валянціне не хацелася пакідаць сябровак. I пяцёра хлопцаў пайшлі на ўсход. У кожнага цераз плячо была перакінута сумка, дзе ляжалі рэчы, крыху хлеба і цукру. Па дарозе з Навагрудка ў Мінск ішлі людзі, пакінуўшы родныя мясціны. Разам з бежанцамі пайшлі і рабяты. Тут яны ўпершыню ўбачылі фашысцкіх салдат, фашысцкія самалёты, якія палівалі безабаронных людзей свінцовым дажджом.

У гэтым дарожным пекле Ігар Астаф'еў і Ван Лі неяк і не заўважылі, як засталіся ўдвух. Вось, нарэшце, і Мінск. Хлопчыкі пераначавалі ў падвале разбуранага дома і, прайшоўшы праз горад, выйшлі да шашы. Ігару запомніўся дарожны знак на ўзбочыне — «Да Масквы 730 км». Ежа даўно скончылася, і хлопчыкі елі тое, што знаходзілі на дарозе, на месцах нядаўніх баёў.

На ўскраіне Барысава Ван Лі спыніўся і загадаў Ігару ісці наперад. Ігар крануўся... Ван Лі даўно ўжо павінен быў дагнаць сябра, але яго ўсё не было. Ігар сеў ля дарогі і пачаў чакаць. Сцямнела. Раптам адтуль, дзе павінен быў з'явіцца Ван Лі, пачуўся прыглушаны выстрал, і ўсё сціхла. Так загінуў Ван Лі Ізмайлаў — сын вядомага дзеяча КПК Ло Фу (Чжан Вэнь Цянь).

...Ісці было страшна, але Ігар, нягледзячы на ўсе няўзгоды, дайшоў да Смаленска. За горадам хлопца спынілі немцы, вярнулі назад і накіравалі ў лагер для перамешчаных людзей.

Пратрымалі Ігара ў ім да канца 1941 г. Затым другі лагер, другія работы. Ранілі, папаў у шпіталь. Усё як раней: калючы дрот, вартавыя, хлеб напалам з пілавіннем, вадкая баланда. Амаль поўная адсутнасць лякарстваў і перавязачных матэрыялаў. Асколак доктар удаляў без наркозу. Два санітары, таксама ваеннапалонныя, трымалі Ігара за рукі і ногі, а ўрач, абхапіўшы край асколка абцужкамі, марудна цягнуў, расшатваючы яго ў назе...

Пасля ўцёку Ігар прыйшоў у в. Старыя Пачары і наняўся падпаскам, набраўся сіл, толькі вось часам непакоіла нага. Пасвіў кароў да восені 1943 г. Калі вёску вызвалілі, Ігар пешшу дабраўся да Ельні, дзе ўжо былі савецкія войскі. 3 параненымі даехаў да Масквы. Калі прыехаў у сталіцу, быў ужо канец кастрычніка 1943 г.

Маці дзяцей, якія паехалі ў Наваельню, у роспачы звярталіся ў ЦК МАДР, у палітаддзелы франтавых часцей, у органы міліцыі, пасылалі пісьмы, заявы, запыты. Ніякіх вестак. I раптам адзін знайшоўся! Сам прыйшоў у Маскву! Перанёс лагеры, раненні, голад, здзекі фашыстаў. Ён быў жывы, Ігар Астаф'еў.

...Пасля доўгіх блуканняў па пакутах Іонка Чынгелаў, Юра Галавін і Юлій Герэ дабраліся да Смаленска. Сярод бежанцаў хадзілі чуткі, што ў горадзе ідуць аблавы, а ўсіх затрыманых адпраўляюць у лагеры. Хлопчыкі жылі ў хляве, непадалёку ад чыгуначнага палатна.

...Вырашылі зайсці ў адзін дом, каб папрасіць кавалак хлеба. Гаспадары аказаліся на рэдкасць гасціннымі. Іонку прапанавалі паехаць у вёску да іх знаёмых. Яго ўсынавілі сяляне Іван і Ганна Кулікавы, якія жылі ў в. Захаркіна Пскоўскай вобласці. Іонка стаў сапраўдным селянінам — пасвіў і запрагаў коней (не хапала толькі сілёнак зацягнуць рамяні хамута), пілаваў і калоў дровы, саджаў і акучваў бульбу. У пачатку 1944 г. лінія фронту праходзіла каля Невеля, гул баёў дакаціўся і да Захаркіна. Гітлераўцы пачалі ўганяць мясцовых жыхароў у Германію.

Аднойчы вечарам у вёску прыехалі немцы з перакладчыкамі і загадалі ўсім збірацца ў дарогу. Раніцай Іонку з жыхарамі вёскі пагналі з абозам нямецкай тылавой часці на захад.

Адгрымела вайна. Разам з маці і сястрой Іонка Чынгелаў паехаў у Балгарыю, у Плоўдзіў, дзе скончыў гімназію. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскве — у электратэхнічным інстытуце сувязі. Црымаў удзел у распрацоўцы першага генеральнага плана развіцця сувязі ў сваёй краіне. На працягу 10 гадоў быў старшынёй ЦК прафсаюза работнікаў сувязі і інфармацыі Балгарыі. Працаваў у Савеце Эканамічнай Узаемадапамогі, доўга жыў у Маскве. Затым зноў вярнуўся ў Балгарыю.

Юрыю Галавіну, пасля доўгіх і небяспечных спраў, удалося вырвацца з нямецкага тылу.

Здарылася так, што Юлій Герэ стаў партызанскім разведчыкам, хадзіў на заданні. Толькі 8 ліпеня 1944 г. яму ўдалося паехаць у Маскву.

...Больш палавіны рабят, прыехаўшых на адпачынак, засталося ў Наваельні. Сярод іх былі: сястра Юлія Герэ — Валя, кітаянка Чы Ін, чэшкі сёстры Уласта і Міра Рэняк, югаслаўка Роза Авербах, аўстрыйка Грэта Штадлер, немка Ірма Эверс, італьянка Палет Глюкозіо, карэец Валодзя Марсін (Сон Дэн Ай) і іншыя.

Фашыстаў убачылі праз тыдзень пасля пачатку вайны. Дзеці сядзелі ў сталовай, калі дзверы раптам адчыніліся насцеж і на парозе з'явіліся немцы з аўтаматамі ў руках. Усіх дзяцей сабралі ў пустой пакінутай хаце, дзе і арганізавалі свайго роду прытулак. Прадуктаў адпускалася роўна столькі, каб дзеці не памерлі з голаду. На шчасце, побач з дзецьмі аказаліся добрыя, спагадлівыя людзі, якія, чым толькі маглі, дапамагалі ім выжыць. Гэта: загадчыца прытулку Лідзія Пятроўна Ульянаўская і яе муж Барыс Станіслававіч, выхавацелі Зінаіда Мікалаеўна Кушнір, Агрыпіна Еўдакімаўна Назарава, Яўгенія Сямёнаўна Адамчык. Загадчыца прытулку падтрымлівала цесную сувязь з мясцовымі жыхарамі Валянцінай Валяр'янаўнай Сянютай, Лідзіяй Міхайлаўнай Аляксеевай. Яны збіра-лі абутак, вопратку, ежу і тайна перадавалі дзецям.

Дапамагалі дзецям і партызаны. Начальнік штаба атрада «Кастрычніцкі» Аркадзь Аляксандравіч Рэдзька накіраваў у прытулак свайго аднавяскоўца Юльяна Брычкоўскага, каб той узнаў, што трэба рабятам. Юльян як належыць разведаў, а потым з Лукой Маліноўскім вывез ноччу ў лес італьянку Палет Глюкозіо, чэшку Уласту Рэняк, польку Казіміру Александрук і другіх дзяцей.

Пад выглядам батрачак-пастушак іх схавал! на хутарах у Канстанціна Фёдаравіча Рэдзькі, Юльяна Казіміравіча Брычкоўскага і Лукі Іванавіча Маліноўскага. У беларускіх сем'ях палюбілі гэтых простых і вельмі ласкавых дзяўчынак. Па заданню А.А.Рэдзькі яны збіралі звесткі аб размяшчэнні фашыстаў у Наваельні, аб варожых эталонах, што рухаліся праз станцыю. Дапамагалі ім сястра Уласты Драгаміра, Ціна Астрова і іншыя дзеці.

Драгаміра і Ціна прыходзілі з важнымі данясеннямі на хутар в. Радзюкі. А ў гэты час Казіміра, Уласта і Палет прабіраліся ў Наваельню, трымалі пад «прыцэлам» мясцовы гарнізон, шашу Навагрудак — Наваельня, па якой бесперапынна рухаліся фашысцкія часці.

Дзяўчынкі былі надзвычай кемлівыя і асцярожныя.

У красавіку 1943 г. Наваельненскі прытулак расфарміравалі, а дзяцей перавезлі ў Дзятлава. Умовы жыцця — невыносныя. Голад, хваробы. Дзеці згаралі, як свечкі, па 2 — 3 чалавекі за ноч. Пачаліся эпідэміі шкарлятыны, тыфу. Дастаткова сказаць, што толькі на дзятлаўскіх могілках пахавана 76 дзяцей.

Аб'яднанне Дзятлаўскага і Наваельненскага прытулкаў яшчэ больш ускладніла становішча. Увесь клопат узяла на сябе загадчыца прытулку, настаўніца 406-й школы Валянціна Рыгораўна Кеп. Са сваімі выхавацелямі Аляксандрай Рудэнка, Клаўдзіяй Фраловай, Кацярынай Пуршынавай і іншымі яна збірала вопратку і ежу. На дапамогу ім прыйшлі мясцовыя медыкі Н. Гулецкі, Л. Дзеніч, П. Якушава.

Вясною 1943 г. у прыют была прыслана выхавацельніца Марта з Вільнюса. Яна данесла, што дзве дзяўчынкі, Валя Герэ і Роза Авербах, — яўрэйкі. Іх схапілі і адправілі ў жандармерыю Навагрудка, дзе расстралялі.

3 Дзятлава рабят вясной 1944 г. тэрмінова перавезлі ў в. Вензавец. Тут яны сталі заложнікамі карацельнай брыгады здрадніка радзімы Камінскага. Знаходжанне дзяцей у лясніцтве служыла добрым прыкрыццём гарнізона ад удараў партызан. Тут дзяўчынкі і хлопчыкі «пражылі» тры самыя цяжкія месяцы.

...Фронт набліжаўся. I чым хутчэй падыходзіла Чырвоная Армія, тым больш лютавалі фашысты і паліцаі, прадчуваючы хуткі час расплаты. Напалоханых пагрозамі, замучаных хваробамі і голадам дзяцей з Вензавецкагй прытулку ў тэрміновым парадку павезлі на чыгуначную станцыю Наваельня. Да эталона прычапілі некалькі платформ, нагружаных ваеннай тэхнікай, аўтапакрышкамі, накрадзеным дабром. А ў сярэдзіне састава, як прыкрыццё, — савецкія дзеці. Іх загналі ў таварныя вагоны.

Чыгункі былі забіты адступаючымі немцамі, таму дзяцей больш двух месяцаў вазілі па Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі.

«Эшалон смерці» часта бамбіла авіяцыя. Пры кожным такім налёце фашысты адразу адкрывалі дзверы і выганялі дзяцей.

Потым дзеці папалі ў далёкае сяло Чэрвянёва Лукачоўскага раёна. Мацярынскім клопатам акружылі тут іх Паляна Рэйстар, Алена Даўганіч і іншыя.

Восенню 1944 г. Чырвоная Армія ўвайшла ў Карпаты, вызваліла сяло Чырвянёва і дзяцей, у ліку іх былі вызвалены двое з Наваельненскага інтэрнацыянальнага лагера — Палет Глюкозіо і Валодзя Марсін.

Палет трапіла ў Някрасаўскі дзіцячы дом, адтуль напярэдадні Дня Перамогі вярнулася да маці ў Маскву. Працягвала вучобу ў Іванаўскай інтэршколе. Атрымала вышэйшую адукацыю. Жыве цяпер у Сафіі, выкладае рускую мову, якая стала для яе роднай. Шмат гадоў кіруе клубам інтэрнацыянальнай дружбы, вельмі любіць расказваць балгарскім дзецям аб нашай краіне, яе цудоўных людзях.

Валодзя Марсін з групай малодшых рабят быў вызначаны ў Галыньскі дзіцячы дом. Адтуль, па парадзе выхавацеляў, паслаў пісьмо ў Маскву на стары адрас. Маці пераехала ў іншае месца, але аднойчы зайшла праведаць былую суседку і атрымала пісьмо. Хутка сабралася яна ў дарогу. Валодзя не адразу пазнаў гэтую нізенькую, сціпла апранутую жанчыну. Але як толькі яна ласкава прыціснула яго да сябе і заплакала, зразумеў: «Мама!»

Закончыўшы дзесяцігодку, Валодзя пастушу у Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці. Атрымаў дыплом інжынера-механіка. У цяперашні час Уладзімір Міхайлавіч загадвае аддзелам аднаго з маскоўскіх навукова-даследчых інстытутаў.

Уласта Рэняк працуе ў Празе інжынерам у праектным інстытуце, а яе сястра Драгаміра — кінарэжысёрам.

Лёс раскідаў рабят па розных кутках свету. I вось у маі 1985 года яны сабраліся на Дзятлаўшчыне, каб зноў прайсці па сцяжынках свайго апаленага вайной дзяцінства, успомніць таварышаў, якія загінулі ў час ваеннага ліхалецця.

Як і тады, перад вайною, Наваельня сустрэла гасцей бадзёрым пахам сосен, вясёлымі птушынымі спевамі. Ля мясцовай бальніцы, у будынку якой некалі размяшчаўся Міжнародны піянерскі лагер, сабраліся амаль усе жыхары гарадскога пасёлка. Пія-неры ў чырвоных гальштуках утварылі «жывую алею» ад дарогі да бальніцы. У напружанай цішыні гучыць мелодыя вядомай песні «Маладосць мая, Беларусь».

«Я добра памятаю той дзень, калі мы прыехалі ў Наваельню, — прыгадвае італьянка Палет Глюкозіо. — Сонца, лес, цудоўнае паветра ўразілі нас. Вясёлым натоўпам мы пайшлі на рэчку купацца, як раптам пачулі жудасны гул матораў. Вялікая трывога пранікла ў сзрца. Вайна! Рызыкуючы жыццём, мы пратэставалі супраць насілля, здзекаў, мы засталіся вернымі справе сваіх бацькоў».

«Калі пачалася вайна, — успамінае славак Герэ, — мы, пяцёра хлопчыкаў, пачалі прабірацца ў Маскву. Дайшлі ў сталіцу толькі ў 1944. Можна ўявіць, які гэта цяжкі быў шлях. Мы і ваявалі. Я, напрыклад, быў партызанскім разведчыкам».

На будынку Наваельненскай бальніцы, ва ўрачыстай абстаноўцы, адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар выхаванцаў піянерскага лагера, якія загінулі ў суровью гады Вялі кай Айчыннай вайны. Потым госці пасадзілі ў Наваельні алею маладых дрэўцаў у па-мяць аб дзецях прытулку.

У раённым цэнтры ўзведзены мемарыяльны помнік дзецям, якія пахаваны на дзятлаўскіх могілках. Гранітныя пліты ў чаты-ры рады, магілкі злёгку прысыпаны хвояй. Дзве стэлы. На адной з іх — маленькія бронзавыя фігуркі, якія прыціснуліся да жанчыны. Яны хаваюцца не ад асенняга ветру і дажджу. Ад смерці. На камені надпіс: «Тут пахаваны больш 70 дзяцей з Ленінграда, Прыбалтыкі, Беларусі, Смалейскай і Арлоўскай абласцей і дзеці Міжнароднага лагера пры санаторыі «Наваельня», загі нуўшыя ад голаду, эпідэмій, замучаныя фа-шысцкімі акупантамі ў 1943 — 1944 гг.»

Тут жа пахавана загадчыца Дзятлаўскага прытулку Валянціна Рыгораўна Кеп, якая памерла ў 1945 г.

«Мая мама пахавана з тымі дзеткамі, — успамінае сын Валянціны Рыгораўны Яўгеній Яўгеньевіч, — якіх, пры ўсім сваім самаахвяраванні, выратаваць ужо не змагла. Але засталіся дзесяткі, якія абавязаны ёй жыццём».

Няпрошаныя слёзы набягалі ў прысутных, калі слухалі яны выступленні Уласты Рэняк, Іонкі Чынгелава, Ірмы Эверс і іншых былых выхаванцаў Міжнароднага піянерскага лагера. I пачуцці ўсіх людзей у той момант былі яскрава выказаны словамі паэта:

Пусть никогда ничье на свете детство
Война уже не сможет сжечь!

Дзеці ваеннага ліхалецця... Іх жыццё — гераічны подзвіг у імя цяперашняга і будучых пакаленняў, у імя міру на Зямлі.

Т. В. Крывеня, I. I. Заяц